цыка́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ка́д, ж.

Насякомае падатрада цыкадавых з празрыстымі крыламі, самцы якога ўтвараюць характэрнае стракатанне.

|| прым. цыка́дны, -ая, -ае.

Ц. строкат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыка́да

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цыка́да цыка́ды
Р. цыка́ды цыка́д
Д. цыка́дзе цыка́дам
В. цыка́ду цыка́д
Т. цыка́дай
цыка́даю
цыка́дамі
М. цыка́дзе цыка́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цыка́да ж., зоол. цика́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыка́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Хобатнае скачучае насякомае, падатрада цыкадавых атрада прамакрылых, самцы якога ўтвараюць характэрнае стракатанне. Паціху шапацела пшаніца, задумліва наперабой гаманілі цыкады. Лупсякоў.

[Лац. cicada.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цика́да зоол. цыка́да, -ды ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Страказа́ ‘стрэлка, насякомае з празрыстымі крыламі’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк., ЛА, 1), страказа́, стрыказа́, стрыкоза́ ‘тс’ (нясвіж., лід., докш., Сл. ПЗБ), ‘конік’ (Бяльк.; шчуч., лудз., Сл. ПЗБ), стрыказа́ ‘конік, які скача і стракоча крыламі’ (Скарбы), ‘шпілька’ (пін., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. дыял. стреко́за, стрекоза́цыкада’, стри́коза ‘насякомае Libellula L.’, рус. стрекоза́ ‘тс’. Вытворнае ад стры́каць ‘рабіць хуткія рухі; пстрыкаць’ (гл.), параўн. Фасмер, 3, 774; словаўтварэнне, відаць, як у слімаза́ ‘плакса’ (ад слімаць, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 41), канец слова, магчыма, збліжаны з каза́; значэнне ‘конік’ пад уплывам стракатаць. Агляд версій гл. ЕСУМ, 5, 443.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)