цукро́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
цукро́вы |
цукро́вая |
цукро́вае |
цукро́выя |
| Р. |
цукро́вага |
цукро́вай цукро́вае |
цукро́вага |
цукро́вых |
| Д. |
цукро́ваму |
цукро́вай |
цукро́ваму |
цукро́вым |
| В. |
цукро́вы (неадуш.) цукро́вага (адуш.) |
цукро́вую |
цукро́вае |
цукро́выя (неадуш.) цукро́вых (адуш.) |
| Т. |
цукро́вым |
цукро́вай цукро́ваю |
цукро́вым |
цукро́вымі |
| М. |
цукро́вым |
цукро́вай |
цукро́вым |
цукро́вых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
цукро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цукру, з’яўляецца цукрам. Цукровая пудра. // Прыгатаваны з цукру або з цукрам. Цукровы сіроп. Цукровае пячэнне. // Які мае адносіны да вытворчасці цукру. Цукровая прамысловасць. Цукровы завод.
2. Які змяшчае ў сабе цукар; які выкарыстоўваецца для атрымання цукру. Цукровы гарох. Цукровая кукуруза.
3. перан. Які прыносіць асалоду, вельмі прыемны; залішне далікатны, саладжавы. — Эт, — кажа Лявоніха цукровым голасам, — жыву-гадуюся. Бядуля.
•••
Цукровая хвароба гл. хвароба.
Цукровы дыябет гл. дыябет.
Цукровы трыснёг гл. трыснёг.
Цукровыя буракі гл. буракі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)