Цукровае мочазнясіленне, гл. Дыябет цукровы

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

цукро́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цукро́вы цукро́вая цукро́вае цукро́выя
Р. цукро́вага цукро́вай
цукро́вае
цукро́вага цукро́вых
Д. цукро́ваму цукро́вай цукро́ваму цукро́вым
В. цукро́вы (неадуш.)
цукро́вага (адуш.)
цукро́вую цукро́вае цукро́выя (неадуш.)
цукро́вых (адуш.)
Т. цукро́вым цукро́вай
цукро́ваю
цукро́вым цукро́вымі
М. цукро́вым цукро́вай цукро́вым цукро́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цукро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цукру, з’яўляецца цукрам. Цукровая пудра. // Прыгатаваны з цукру або з цукрам. Цукровы сіроп. Цукровае пячэнне. // Які мае адносіны да вытворчасці цукру. Цукровая прамысловасць. Цукровы завод.

2. Які змяшчае ў сабе цукар; які выкарыстоўваецца для атрымання цукру. Цукровы гарох. Цукровая кукуруза.

3. перан. Які прыносіць асалоду, вельмі прыемны; залішне далікатны, саладжавы. — Эт, — кажа Лявоніха цукровым голасам, — жыву-гадуюся. Бядуля.

•••

Цукровая хвароба гл. хвароба.

Цукровы дыябет гл. дыябет.

Цукровы трыснёг гл. трыснёг.

Цукровыя буракі гл. буракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)