цудадзе́йны, -ая, -ае.

1. Незвычайнай сілы ўздзеяння, які творыць цуды.

Цудадзейная малітва.

2. Па ступені ўздзеяння ці праяўлення падобны на цуд; незвычайны, чароўны.

Цудадзейныя лекі.

Цудадзейная музыка.

|| наз. цудадзе́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цудадзе́йны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цудадзе́йны цудадзе́йная цудадзе́йнае цудадзе́йныя
Р. цудадзе́йнага цудадзе́йнай
цудадзе́йнае
цудадзе́йнага цудадзе́йных
Д. цудадзе́йнаму цудадзе́йнай цудадзе́йнаму цудадзе́йным
В. цудадзе́йны (неадуш.)
цудадзе́йнага (адуш.)
цудадзе́йную цудадзе́йнае цудадзе́йныя (неадуш.)
цудадзе́йных (адуш.)
Т. цудадзе́йным цудадзе́йнай
цудадзе́йнаю
цудадзе́йным цудадзе́йнымі
М. цудадзе́йным цудадзе́йнай цудадзе́йным цудадзе́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цудадзе́йны чудоде́йственный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цудадзе́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Незвычайнай сілы ўздзеяння; чарадзейны; жыватворны. Для Коласа, напрыклад, вельмі важна высветліць вытокі мастацтва, той цудадзейнай сілы, што мае такую вялікую ўладу над людзьмі. Навуменка. Маці папрасіла, каб гэты цудадзейны ўрач паглядзеў яе сыночка. Мележ.

2. Чароўны, вельмі прыгожы. Рукі.. [Ніны] насіліся ў адзін, у другі бок, скакалі па клавішах, білі, і струны адказвалі на кожны яе рух цудадзейнымі гукамі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чудоде́йственный цудадзе́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цудатво́рны, -ая, -ае.

1. Які творыць цуды (у 1 знач.).

Ц. абраз.

2. Цудадзейны (у 2 знач.).

Цудатворныя таблеткі.

Ц. клімат.

|| наз. цудатво́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жывасі́л ’расліна Inula helenum L.’ (Шат.). Відаць, народна-этымалагічная перапрацоўка дзівасіл (рус. девясил) ’Inula L.’, выкліканая асэнсаваннем жывы як цудадзейны (параўн. жывая вада).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

магі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да магіі. Магічныя заклінанні.

2. Незвычайны па сіле ўздзеяння; цудадзейны. Магічнае слова «мама» ў абодвух .. скаланула душу, у малое і ў старое. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эліксі́р, ‑у, м.

1. Выцяжка з раслін ці моцны настой на спірце, у кіслаце і пад., які ўжываецца ў медыцыне, касметыцы. Зубны эліксір. Мятны эліксір.

2. Жарт. Незвычайны, цудадзейны напітак.

•••

Жыццёвы эліксір — чарадзейны напітак, які імкнуліся атрымаць алхімікі для таго, каб захаваць маладосць, прадоўжыць жыццё.

[Фр. élixir з араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жывато́к ’крынічнае месца’ (жыт., Яшкін), ’часовае русла ракі’ (палес., Талстой, Геогр.), жывато́чына ’крынічнае месца’, (слаўг., Яшкін). Укр. палес. жывотьок ’дрыгва’, животочина ’крыніца’ (Лысенка, СПГ). Ц.-слав., ст.-рус. животочьный ’жыватворны, цудадзейны’, ст.-рус. животекущий (аб вадзе). Жывая вада мае знач ’цякучая, крынічная вада’, а таксама казачнае ’цудадзейная вада’. Талстой (Геогр., 186) этымалагізуе жываток ад жывы і ток ’цячэнне’; гэта не выклікае пярэчанняў. Гл. яшчэ жывавод.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)