цеснава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цеснава́ты цеснава́тая цеснава́тае цеснава́тыя
Р. цеснава́тага цеснава́тай
цеснава́тае
цеснава́тага цеснава́тых
Д. цеснава́таму цеснава́тай цеснава́таму цеснава́тым
В. цеснава́ты (неадуш.)
цеснава́тага (адуш.)
цеснава́тую цеснава́тае цеснава́тыя (неадуш.)
цеснава́тых (адуш.)
Т. цеснава́тым цеснава́тай
цеснава́таю
цеснава́тым цеснава́тымі
М. цеснава́тым цеснава́тай цеснава́тым цеснава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цеснава́ты теснова́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цеснава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Не вельмі прасторны. Двор, праўда, цеснаваты, калі ўедзеш з калёсамі, завярнуцца цяжка, але бяда тут такая! Ермаловіч. Пакойчык маленькі, цеснаваты, але быццам і ўтульны. Кулакоўскі.

2. Малаваты па памеру. [Зося] была ў белай цеснаватай кофце, з якой, відаць, вырасла. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заце́сны, -ая, -ае (разм.).

Цеснаваты, крыху цесны.

Зацеснае паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заце́сны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Цеснаваты, трохі цесны. Сілівон глядзеў.. на шырокія плечы, якім, здавалася, зацесны быў стары пінжак. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цеснава́та,

1. Прысл. да цеснаваты.

2. безас. у знач. вык. Пра недахоп свабоднага месца, скучанасць. У вагоне, як звычайна ў такі час, было цеснавата. Якімовіч. // перан. Адсутнасць магчымасці для праяўлення ініцыятывы, здольнасцей. Алесь гаварыў горача, падаваў слушныя ідэі, і на развітанне Паўлавец сказаў: — Гляджу я на вас і думаю: цеснавата вам у жыцці. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кілі́м, ‑а, м.

Шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы. Вышыць кілім. □ Ёсць домік у тым гарадку небагаты: Пакой цеснаваты, Кілім на тахце старасвецкі, Ды нізенькі зэдлік шавецкі. Зарыцкі. Дарагія дываны, кілімы, шаўковыя і плюшавыя пакрывалы, сурвэткі напаўнялі кватэру. Грамовіч. // перан. Пра тое, што сваім выглядам нагадвае такі дыван. Вясна пакрывала аблогі Кілімамі траў, Канюшын. Калачынскі. Кінуў ім Пад ногі верас светла-сіні Няроўна вытканы кілім. Ляпёшкін.

[Тур. kilim.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)