це́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Прылада, якой труць лён, каноплі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

це́рніца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. це́рніца це́рніцы
Р. це́рніцы це́рніц
Д. це́рніцы це́рніцам
В. це́рніцу це́рніцы
Т. це́рніцай
це́рніцаю
це́рніцамі
М. це́рніцы це́рніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

це́рніца ж. (ручная) мя́лка, льномя́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

це́рніца, ‑ы, ж.

Прылада, якой труць лён, каноплі. У дварах пылілі церніцы, грызучы перасохлы лён. Чорны. І Андрэй без жалю ламаў і трушчыў церніцай лён, выціраў кастрыцу і клаў у кучу бліскучыя белыя палойкі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

церніца, мялка; мяліца (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

мя́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Машына для размякчэння якой-н. сыравіны (скур і інш.) з мэтай далейшай апрацоўкі.

2. Тое, што і церніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мя́ліца,

Абл.

1. Церніца. З трухой гнала шэрую, пажваканую, што ў мяліцы, выпетраную на Падбалоцці папараць. Пташнікаў.

2. перан. жарт. Рот. Разявіць сваю мяліцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мя́льніца, мʼяльніца, мнАльніцацерніца для канапель’ (Уладз., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ; мядз., Жыв. сл.), рус. мяльницацерніца’, укр. мʼяльниця ’прыстасаванне, на якім размінаюць шкуры’, польск. międlnicaцерніца’. Паўн.-слав. Да мяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трайню́шкацерніца’ (навагр., ЛА, 4), польск. дыял. trójnia, trojaczkaцерніца з падвойным (двухрэбравым) білам’. Відаць, балтызм. Параўн. літ. tráinioti ’церці, мяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарні́цацерніца (для лёну)’ (вільн., Сл. ПЗБ). Пераробка ў т. зв. простай мове пад польскім уплывам це́рніца ’тс’ (гл.), параўн. та́рліца ’тс’ з польск. tarlica ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)