це́мень, -і, ж. (разм.).

Густая цемната (у 1 знач.).

Начная ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

це́мень

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. це́мень
Р. це́мені
Д. це́мені
В. це́мень
Т. це́менню
М. це́мені

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

це́мень ж. те́мень, тьма;

ц. но́чы — те́мень (тьма) но́чи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

це́мень, ‑і, ж.

Густая цемната (у 1 знач.). У прамежках між хатамі, дзе не свецяць вокны, цемень, як дзёгаць. Навуменка. Твар.. [жанчыны] у цемені цяжка было разглядзець. Колас. // чаго. Цёмная, дрэнна асветленая прастора. [Астаповіч] адамкнуў млын, і ўвайшоў у цемень гэтых сцен, так добра яму знаёмых за многа год. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незразуме́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць незразумелага. Незразумеласць тэксту. □ [Тварыцкі] доўга глядзеў на абрысы хмары над лесам. «А чаму Седаса біць трэба было?» Тут усё патанула ў цемень незразумеласці. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імжы́цца, ‑жыцца; незак.

1. Разм. Тое, што і імжыць. Звоняць бомы, звоняць бомы. Цемень. Дождж імжыцца. Шушкевіч.

2. Засцілацца, ахутвацца імжой. Усё мястэчка з бакоў імжылася сівым туманам з зялёных балот. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абадне́цца, ‑днеецца, безас. зак.

Разм. Тое, што і уднець. Раніцы зімою, калі світае як не пад самы полудзень, заўсёды бываюць дужа доўгія — часам нават здаецца, што гэтая шэрая цемень ніколі не абаднеецца. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́пагадзь, ‑і, Т ‑ддзю, ж.

Зацяжная непагода. Зверху, амаль што нячуйны, сыпаўся дробненькі, як пыл, дожджык-імжака; .. абцяжаранае змрокам і непагаддзю, нізка асела неба. Быкаў. Мікола развітаўся і выйшаў з хаты ў цемень, у гразь, у халодную асеннюю непагадзь. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глу́ха,

1. Прысл. да глухі (у 2, 3 знач.).

2. безас. у знач. вык. Ціха, бясшумна. Глуха ў полі. Нішто не хвалюе. А. Александровіч.

3. прысл. Шчыльна, наглуха. З нізкага берага дно акіяна вачам не даступна, — Глуха ўкрыла яго сіняя цемень вады. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тма ’цемра, змрок, туман; мноства, безліч’ (Нас.), ст.-бел. тма ’цемра’, ’мноства, процьма’ (XV ст., КГС), сюды ж тмець (тмѣць) ’цямнець’, тміць ’марочыць’: не тми моей головы (Нас.), тму́шчы (тму́щий) ’шматлікі’: тмущее стадо погнали воловъ (там жа). Параўн. укр. дыял. тма ’цемра’, тми́ти ’зацямняць, рабіць цёмным’, чэш. tma ’цемра; 10 тысяч’, славац. tma ’цемра’, палаб. tåma ’тс’, славац. temaцемень; мноства’, tmina, tma ’цемра’, серб.-харв. та́ма ’мгла, цемра; мноства’, tmȁ ’тс’, балг. тъма́ ’тс’, макед. тмурен ’пахмурны; хмурны’, ст.-слав. тъма ’мноства, процьма’. Гл. цьма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)