цві́чыць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цві́чу цві́чым
2-я ас. цві́чыш цві́чыце
3-я ас. цві́чыць цві́чаць
Прошлы час
м. цві́чыў цві́чылі
ж. цві́чыла
н. цві́чыла
Дзеепрыслоўе
цяп. час цві́чачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Аджджві́чыць ’выцвічыць, высцебаць’ (Арх. Бяльк.). Фанетычны варыянт да цвічыць, магчыма, пад уплывам звонкага д у прэфіксе ад‑. Параўн. аджджубасіць (Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выханда́сы ’жэсты, міміка’, выханда́снік ’мім’ (Шпіл.). Няясна. Магчыма, роднаснае хандо́га ’той, хто любіць чыстату, ахайнасць’ (гл.), выхандо́жыцца ’прыбірацца, упрыгожвацца’ (Нас.), рус. худо́гий ’дасведчаны, вопытны’, укр. худо́га ’майстар, мастак’, польск. chędogi ’чысты, ахайны’, chędožyć ’чысціць, прыбіраць; цвічыць’ (Аб апошніх гл. Брукнер, 178 і наст.; Фасмер, 4, 282). Адносна суфіксацыі параўн. выкрутасы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)