цадзі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Кавалак палатна, марлі і пад. або іншае прыстасаванне для працэджвання малака ці якой-н. вадкасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цадзі́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цадзі́лка цадзі́лкі
Р. цадзі́лкі цадзі́лак
Д. цадзі́лцы цадзі́лкам
В. цадзі́лку цадзі́лкі
Т. цадзі́лкай
цадзі́лкаю
цадзі́лкамі
М. цадзі́лцы цадзі́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цадзі́лка ж. цеди́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цадзі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Кавалак палатна або іншае прыстасаванне для працэджвання чаго‑н. (пераважна малака). [Ганна] ўжо вылівала апошняе малако на цадзілку. Чорны. І я згадваю, што маці заўсёды, падаіўшы карову, вешала цадзілку і даёнку на плот, каб яны сохлі... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́та-цадзі́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сі́та-цадзі́лка сі́ты-цадзі́лкі
Р. сі́та-цадзі́лкі сі́таў-цадзі́лак
Д. сі́ту-цадзі́лцы сі́там-цадзі́лкам
В. сі́та-цадзі́лку сі́ты-цадзі́лкі
Т. сі́там-цадзі́лкай
сі́там-цадзі́лкаю
сі́тамі-цадзі́лкамі
М. сі́це-цадзі́лцы сі́тах-цадзі́лках

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цеди́лка разг. цадзі́лка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)