хрэ́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. хрэ́н
Р. хрэ́ну
Д. хрэ́ну
В. хрэ́н
Т. хрэ́нам
М. хрэ́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хрэн, -у, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства капусных з мясістым горкім коранем, які выкарыстоўваецца як вострая прыправа.

|| прым. хрэ́навы, -ая, -ае.

Хрэнавае лісце.

Хрэнавая прыправа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хрэн, род. хрэ́ну м. хрен;

стары́ х.бран. ста́рый хрен; ста́рый хрыч;

х. за рэ́дзьку не саладзе́йшыпогов. хрен ре́дьки не сла́ще

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хрэн, ‑у, м.

1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства крыжакветных з тоўстым мясістым коранем, які выкарыстоўваецца як прыправа. За акном у гародзе пад хатай парве хрэн — густа і шырака, як лопух на балоце, — над ім лёталі белыя матылі. Пташнікаў.

2. Горкі корань гэтай расліны, а таксама прыправа з гэтага кораня. Дубовы ліст, і хрэн, і кроп кладуць з гуркамі ў кадкі. Вялюгін. Штук шэсць шкляных банак з крэпкім хрэнам выглядалі з розных месцаў стала, тры «буслы» гарэлкі высока падымалі галовы над стусамі закусак. Колас.

•••

Стары хрэн (лаянк.) — пра старога чалавека. — Ну, ідзі, стары хрэн, ды хутчэй, жыва каб мне назад! — кіўнуў паліцэйскі. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́тхнуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

Страціць моц, пах.

Хрэн вытхнуўся.

|| незак. вытыха́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́тхнуцца, ‑нецца; зак.

Страціць моц, пах. Вытхнуўся хрэн. Вытхнулася гарэлка. Вытхнуліся духі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрыч / ста́рый хрыч бран. стары́ хрэн (грыб);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́сіліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

1. Дайсці да страты сіл; знясіліцца. Высіліцца на цяжкай рабоце.

2. Разм. Стаць неўрадлівым; спустошыцца (пра глебу). Зямля высілілася.

3. Разм. Страціць моц (пра віно, хрэн і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́рмас ‘рэдзька’ (Сцяшк. Сл.), ту́рмус ‘турнэпс’ (навагр., Жыв. сл., Васільковая сп.). Лічыцца сапсаванай назвай турнэпс (гл.), параўн. турне́пс, турнэт ‘тс’ (Сл. ПЗБ.). Аднак здзіўляе падабенства з аддаленымі геаграфічна назвамі асм. тур. turma ‘рэпа’, тат. torma ‘рэдзька’; венг. tormaхрэн’, з якіх выводзяць харв. turma, turmanхрэн’ (Скок, 3, 485), славен. tȗrman ‘тс’ (Сной у Бязлай, 4, 250). Магчыма, пранікненне праз мову беларускіх татараў-гароднікаў? Параўн. напоўненую «ўсходнімі элементамі» лічылку: Шалды‑балды, / Бушмак — барада́, / Выйдзі вон з гарада́. / Турмас! (бялын., Дзіц. фальк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Невялікая кадзь; кадушка. Дубовы ліст, і хрэн, і кроп кладуць з гуркамі ў кадкі. Вялюгін. І [Маці] лічыць дні, Каб хутчэй дачакацца, Хлебны квас прыгатуе ў ліпавай кадцы. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)