хруста́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хруста́льны хруста́льная хруста́льнае хруста́льныя
Р. хруста́льнага хруста́льнай
хруста́льнае
хруста́льнага хруста́льных
Д. хруста́льнаму хруста́льнай хруста́льнаму хруста́льным
В. хруста́льны (неадуш.)
хруста́льнага (адуш.)
хруста́льную хруста́льнае хруста́льныя (неадуш.)
хруста́льных (адуш.)
Т. хруста́льным хруста́льнай
хруста́льнаю
хруста́льным хруста́льнымі
М. хруста́льным хруста́льнай хруста́льным хруста́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хруста́льны хруста́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хруста́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да хрусталю (у 1 знач.), уласцівы яму. Хрустальны бляск. // Звязаны з вырабам хрусталю. Хрустальны завод. // Зроблены з хрусталю. Хрустальная ваза.

2. перан. Празрысты. Хрустальныя каплі расы. // Чысты, звонкі, як у хрусталю (пра гукі). Хрустальны звон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хруста́ль, -ю́, м.

1. Шкло высокай якасці з асобым бляскам, здольнае моцна праламляць святло.

Ваза з хрусталю.

2. зб. Вырабы з такога шкла.

Знізіць цэны на х.

Горны хрусталь — празрысты бясколерны мінерал, разнавіднасць кварцу, які выкарыстоўваецца для аптычных і ювелірных вырабаў.

|| прым. хруста́льны, -ая, -ае.

Х. бакал.

Хрустальная ваза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хруста́льный крышталёвы, хруста́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фужэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Бакал на высокай ножцы.

Хрустальны ф.

|| прым. фужэ́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кілі́шак, ‑шка, м.

Невялікая шкляная пасудзіна на ножцы; чарка. Хрустальны кілішак. // Колькасць напітку, што можа змясціцца ў такой пасудзіне. Выпіць кілішак гарэлкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)