хруста́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
хруста́льны |
хруста́льная |
хруста́льнае |
хруста́льныя |
| Р. |
хруста́льнага |
хруста́льнай хруста́льнае |
хруста́льнага |
хруста́льных |
| Д. |
хруста́льнаму |
хруста́льнай |
хруста́льнаму |
хруста́льным |
| В. |
хруста́льны (неадуш.) хруста́льнага (адуш.) |
хруста́льную |
хруста́льнае |
хруста́льныя (неадуш.) хруста́льных (адуш.) |
| Т. |
хруста́льным |
хруста́льнай хруста́льнаю |
хруста́льным |
хруста́льнымі |
| М. |
хруста́льным |
хруста́льнай |
хруста́льным |
хруста́льных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хруста́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да хрусталю (у 1 знач.), уласцівы яму. Хрустальны бляск. // Звязаны з вырабам хрусталю. Хрустальны завод. // Зроблены з хрусталю. Хрустальная ваза.
2. перан. Празрысты. Хрустальныя каплі расы. // Чысты, звонкі, як у хрусталю (пра гукі). Хрустальны звон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хруста́ль, -ю́, м.
1. Шкло высокай якасці з асобым бляскам, здольнае моцна праламляць святло.
Ваза з хрусталю.
2. зб. Вырабы з такога шкла.
Знізіць цэны на х.
○
Горны хрусталь — празрысты бясколерны мінерал, разнавіднасць кварцу, які выкарыстоўваецца для аптычных і ювелірных вырабаў.
|| прым. хруста́льны, -ая, -ае.
Х. бакал.
Хрустальная ваза.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГУСЬ-ХРУСТА́ЛЬНЫ,
горад у Расіі, цэнтр раёна ва Уладзімірскай вобл., на р. Гусь. Узнік у сярэдзіне 18 ст. 80,7 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя. Цэнтр шкляной прам-сці [вытв-сць хрусталю (гл. Гусеўскі хрусталёвы завод), асабліва чыстага кварцу, шкла, шкловалакна]; лёгкая прам-сць. Філіял Уладзіміра-Суздальскага гіст.-арх. і маст. музея-запаведніка; музей хрусталю.
т. 5, с. 548
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гусь-Хрустальны механізаваны шклозавод 11/332
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
хруста́льный крышталёвы, хруста́льны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фужэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Бакал на высокай ножцы.
Хрустальны ф.
|| прым. фужэ́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кілі́шак, ‑шка, м.
Невялікая шкляная пасудзіна на ножцы; чарка. Хрустальны кілішак. // Колькасць напітку, што можа змясціцца ў такой пасудзіне. Выпіць кілішак гарэлкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІЛЬЯ́НСКІ ШКЛОЗАВО́Д.
Засн. ў сярэдзіне 18 ст. ў мяст. Ілья (цяпер вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл.). Спачатку дзейнічаў як прыгонная мануфактура, выпускаў шкляны посуд і аконнае шкло. У 1815 на заводзе былі 2 шклоплавільныя печы. З 1900 дзейнічаў лакамабіль. У 1905 працавала 157 рабочых. У 1908—13 выпускалі сталовы, хрустальны прасаваны, паліраваны і аптэкарскі посуд, лямпавае шкло.
т. 7, с. 204
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)