хра́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм., груб.).

Моцна ўдарыцца або ўпасці.

Х. аб слуп.

Х. на падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хра́снуцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. хра́снуся хра́снемся
2-я ас. хра́снешся хра́снецеся
3-я ас. хра́снецца хра́снуцца
Прошлы час
м. хра́снуўся хра́снуліся
ж. хра́снулася
н. хра́снулася
Дзеепрыслоўе
прош. час хра́снуўшыся

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хра́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. груб. Упасці, паваліцца, моцна стукнуўшыся. Зараз жа грымнуў стрэл, і чорны дзядзька храснуўся на зямлю, ухапіўшыся рукамі за жывот. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрась, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. храснуць і храснуцца. Наступіў ботам [на плот] ды як пакаўзнуўся, грудзьмі аб жардзіну, тая хрась напалам, а я носам у гразь. Быкаў. [Бацька:] — Убачылі [парубшчыкі] лесніка — да яго. Ружжо аднялі — аб пень хрась! — паламалі... Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перахрысці́ць ’балюча ударыць’ (люб., Нар. словатв.). Да пера- (гл.) і хрысці́ць, гукапераймальнага паводле паходжання: магчыма, суадносіцца з прасл. *xvorstati, параўн. экспрэсіўныя ўтварэнні хра́снуць ’моцна выцяць’, хра́снуцца ’ўпасці, паваліцца, моцна стукнуўшыся’, дыял. (драг.) хроснуты ’ўдарыць’ і хво́снутысь ’ударыцца’, рус. хворостыть, чи‑хво́стить ’моцна сцёбаць’, польск. chróstać, н.-луж. kšostaś, в.-луж. chrósćić, чэш. chrastiti і chřastati ’грукаць дзвярыма’, ’біць некага палкай’ (гл. Махэк₂, 206 і 207): другасна (іранічна) атаясамлена з хрысці́ць (гл.), перахрысці́ць ’перажагнаць, палажыць крыж (рукою)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)