храні́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. храні́чны храні́чная храні́чнае храні́чныя
Р. храні́чнага храні́чнай
храні́чнае
храні́чнага храні́чных
Д. храні́чнаму храні́чнай храні́чнаму храні́чным
В. храні́чны (неадуш.)
храні́чнага (адуш.)
храні́чную храні́чнае храні́чныя (неадуш.)
храні́чных (адуш.)
Т. храні́чным храні́чнай
храні́чнаю
храні́чным храні́чнымі
М. храні́чным храні́чнай храні́чным храні́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

храні́чны, -ая, -ае.

1. Пра хваробу: які працягваецца доўгі час, пастаянны.

Х. бранхіт.

2. Які працяглы час хварэе на пэўную хваробу.

Х. хворы.

3. перан. Працяглы, няспынны, пастаянны.

Хранічнае недасыпанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

храні́чны хрони́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

храні́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Зацяжны або такі, які перыядычна ўзнаўляецца (пра хваробу). Усю зіму ледзь не ўсе палітвязні мелі хранічную прастуду і ўдушлівы кашаль. Машара. // Які хварэе на такую хваробу. Хранічны хворы.

2. перан. Працяглы, няспынны, пастаянны. Характэрнай рысай перыяду агульнага крызісу капіталізму з’яўляецца хранічная недагрузка вытворчых магутнасцей. «Звязда». Пісьменніка [Ф. Багушэвіча] хвалюе стан сельскай гаспадаркі, слабае развіццё прамысловасці і промыслаў, хранічны застой у развіцці эканомікі краіны. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрони́ческий храні́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кан’юнктыві́т, -у, Мі́це, м.

Запаленне кан’юктывы.

Хранічны к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хро́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Хранічны хворы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танзілі́т, -у, Мі́це, м. (спец.).

Запаленне міндалін.

Хранічны т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бранхі́т, -у, Мі́це, мн. -ы, -аў, м.

Запаленне слізістай абалонкі бронхаў.

Востры б.

Хранічны б.

|| прым. бранхі́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хро́нік, ‑а, м.

Разм. Хранічны хворы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)