Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
храні́чны, -ая, -ае.
1. Пра хваробу: які працягваецца доўгі час, пастаянны.
Х. бранхіт.
2. Які працяглы час хварэе на пэўную хваробу.
Х. хворы.
3.перан. Працяглы, няспынны, пастаянны.
Хранічнае недасыпанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
храні́чны хрони́ческий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
храні́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Зацяжны або такі, які перыядычна ўзнаўляецца (пра хваробу). Усю зіму ледзь не ўсе палітвязні мелі хранічную прастуду і ўдушлівы кашаль.Машара.// Які хварэе на такую хваробу. Хранічны хворы.
2.перан. Працяглы, няспынны, пастаянны. Характэрнай рысай перыяду агульнага крызісу капіталізму з’яўляецца хранічная недагрузка вытворчых магутнасцей.«Звязда».Пісьменніка [Ф. Багушэвіча] хвалюе стан сельскай гаспадаркі, слабае развіццё прамысловасці і промыслаў, хранічны застой у развіцці эканомікі краіны.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
храні́чны chrónisch [´kro-];
храні́чны на́смарк Stóckschnupfen m -s, chrónischer Schnúpfen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
храні́чны
(гр. chronikos)
зацяжны, пастаянны; такі, які цягнецца доўгі час (напр. х-ая хвароба).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Эксперымент хранічны (фізіял.) 10/581
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
хрони́ческийхрані́чны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кан’юнктыві́т, -у, М -ві́це, м.
Запаленне кан’юктывы.
Хранічны к.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хро́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).
Хранічны хворы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)