хо́рт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хо́рт харты́
Р. харта́ харто́ў
Д. харту́ харта́м
В. харта́ харто́ў
Т. харто́м харта́мі
М. харце́ харта́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хорт охот. хорт, род. харта́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хорт, род. харта́ м., охот. борза́я ж., хорт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хорт, харта, М ‑рце, м.

Паляўнічы сабака з доўгай вострай мордай, доўгімі тонкімі нагамі і гладкай поўсцю. Тым часам у дзверы вытыркнуліся.. морды двух хартоў — тонкіх, як вужакі, сагнутых дугою. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

борза́я ж., сущ., прил., охот. хорт, род. харта́ м.;

сво́ра борзы́х згра́я харто́ў;

борза́я су́ка су́ка-хорт;

борзо́й щено́к шчаня́-хорт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чыстапсо́вы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Чыстакроўны, чыстай пароды (пра сабак). Чыстапсовы хорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́хартацца ’прагаладацца’ (Касп.), вы́хартавацца ’тс’ (Юрч.). Рус. дыял. пск., смал. вы́хортаться ’прагаладацца ад хадзьбы, работы’, пск., цвяр. хортать ’жыць абы-як, перабівацца’, чэш. chrtхорт (сабака)’ і ’вельмі худы чалавек’. Усё ад хорт (гл.) (Фасмер, 4, 268; Махэк₂, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

псо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які адносіцца да пароды хартоў з доўгай пакручастай поўсцю. Псовы хорт.

2. у знач. наз. псо́выя, ‑ых. Сямейства млекакормячых, да якога адносяцца сабакі, ваўкі, лісіцы і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Насле́днікхорт, паляўнічы сабака, які ідзе па следу’ (Гарб.), ’прадаўжальнік, паслядоўнік’: Mikałaj czudatworac, boży naślednik (Пятк. 2, 144). Першае слова — самастойнае ўтварэнне ад спалучэння на след (натрапіць, стаць), параўн. насле́дзіць ’вызначыць па слядах’ (Нас.), наследзі́ць ’высачыць’ (ТС), другое — хутчэй за ўсё запазычанне са ст.-слав. наслѣдьникъ ’паслядоўнік, наступнік’, параўн. рус. насле́дник ’паслядоўнік; наступнік; спадкаемца’ (з ц.-слав.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)