хма́рнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. хма́рнасць
Р. хма́рнасці
Д. хма́рнасці
В. хма́рнасць
Т. хма́рнасцю
М. хма́рнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хма́рнасць ж. па́смурность, о́блачность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хма́рнасць, ‑і, ж.

1. Згушчэнне хмар; воблачнасць. Хмарнасць сышла з неба, і перад вечарам з’явілася сонца. Чорны.

2. перан. Нацягнутасць, напружанасць. У дачыненнях між бацькамі і дзецьмі наступіла нядобрая хмарнасць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хма́рны, -ая, -ае.

1. Пакрыты хмарамі.

Хмарнае неба.

2. Пахмурны, хмурны.

Х. дзень.

3. перан. Пануры, сумны, невясёлы.

Х. настрой.

|| наз. хма́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́блачнасць, ‑і, ж.

Скапленне воблакаў; хмарнасць. Нізкая воблачнасць. Густая воблачнасць. Суцэльная воблачнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́блачность во́блачнасць, -ці ж.; хма́рнасць, -ці ж., пахму́рнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́смурность

1. пахму́рнасць, -ці ж., хму́рнасць, -ці ж.; хма́рнасць, -ці ж.;

2. хму́рнасць, -ці ж., пану́расць, -ці ж.; см. па́смурный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пламе́та1 ’вельмі многа’ (Жд. 2). Відаць, з планета (гл.) ’нябеснае цела’, як у польск. planeta (а ў X–VII стст. і planeta) — ’сонца і месяц’, з далейшым абагульненнем, — ’зорка, зоркі’, шматлікасць якіх на небе і вызначыла значэнне лексемы. Параўн. таксама рус. планида ’вялікая шматдзетная сям’я’.

Пламе́та2 ’лёс, прадвызначэнне’ (ТС). Да планета (гл.). Значэнне ’лёс’ развілося з меркавання, што планеты ўгшываюць на жыццё і дзеянні людзей.

Пламе́та3 ’хмара, хмарнасць’ (?): нейка така пламета набягае, што по усім дзерэўням дождж (ТС), укр. зах.-валын. планета ’вялікая навальнічная хмара’. Да планета (гл.). Параўн. польск. plametnik ’чорная хмара, якая пасоўваецца па небе’, дыял. planeta ’пералётная хмара’, planetnica ’белая хмара, якая праплывае па небе’. Паводле Гарачавай (Этимология–1994–1996, 28), не выключана развіццё значэнняў ’лёс’ — ’воблака’, паколькі ў старажытнасці маглі гадаць па форме воблакаў, прадказваць лёс.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)