хлыста́ць, хлышчу́, хлы́шчаш, хлы́шча; хлышчы́; хлыста́ны; незак.
Тое, што і хвастаць.
|| аднакр. хлы́снуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз. хлыста́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хлыста́ць
дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
хлышчу́ |
хлы́шчам |
| 2-я ас. |
хлы́шчаш |
хлы́шчаце |
| 3-я ас. |
хлы́шча |
хлы́шчуць |
| Прошлы час |
| м. |
хлыста́ў |
хлыста́лі |
| ж. |
хлыста́ла |
| н. |
хлыста́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
хлышчы́ |
хлышчы́це |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
хлы́шчучы |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
хлыста́ць несов., разг. хлеста́ть; стега́ть; хлыста́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Расхлі́стацца ’расшпіліцца; расхрыстацца’ (Сл. ПЗБ). Відаць, вытворнае ад хлыстаць ’сцябаць’ (< *xlystati, гл. ЭССЯ, 8, 42), параўн. гукаперайманне хлісь ’хуткі ўдар’ (Нас.), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахлы́сцік ’ашуканец, асоба без пачуцця чалавечай годнасці’ (КЭС, лаг.), ’падлетак, несамастойны чалавек’ (глыб., полац., Цыхун, вусн. паведамл.). Ад ахлыстаць ’пабіць’, гл. хлыстаць, параўн. польск. ochlast ’ілгун’, ад ochlastać (Варш. сл., 545). Гл. хлысцік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Барда́ 1 ’брага’ (Сцяшк., Сцяшк. МГ). Рус. барда́, укр. барда. Лічыцца запазычаннем з цюрк. моў: тое ж самае, што і бурда́ (гл.). Фасмер (1, 126) указвае на паралелі салта́н|султа́н. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 43; Рудніцкі, 80. Сюды і бел. бардахлы́ст ’п’яніца’ (Нас.) да барда́ і хлыста́ць. Парася. рус. бурдохлы́ст ’вельмі дрэнная ежа, дрэнны напітак’ (гл. Фасмер, 1, 207, пад брандахлы́ст).
Барда 2 ’тупая сякера’ (Касп.). Гл. барта.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
есці, з'ядаць, карміцца, жывіцца, харчавацца, спажываць, сталавацца, закусваць, перакусваць / што-небудзь смачнае: ласавацца / пра жывёлу: жыраваць, жыравацца; сілкавацца, падсілкоўвацца, падмацоўвацца (разм.) / вадкую яду: хлыстаць (разм.); гамаць (дзіц.); жэрці, жраць, зжыраць (груб.); уплятаць, аплятаць, упісваць, умінаць, церабіць, малаціць, пытляваць (перан.) □ браць у рот
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)