хларо́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. хларо́з
Р. хларо́зу
Д. хларо́зу
В. хларо́з
Т. хларо́зам
М. хларо́зе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хларо́з, -у, м. (спец.).

1. Адна з форм малакроўя, анемія.

2. Хвароба раслін, пры якой парушаецца ўтварэнне хларафілу і лісце жаўцее.

|| прым. хларо́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хларо́з, -зу м., мед., бот. хлоро́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хларо́з, ‑у, м.

1. Адна з форм малакроўя, якая характарызуецца недахопам жалеза ў арганізме; бледная немач. Лячэнне хларозу.

2. Хвароба раслін, пры якой лісце жаўцее і бялее, пераважна з-за недахопу ў глебе жалеза.

[Лац. chlorosis ад грэч. chlōros — зялёны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлоро́з бот., мед. хларо́з, -зу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)