хларава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.

1. Абеззаразіць (абеззаражваць) пры дапамозе хлору.

Х. ваду.

2. Увесці (уводзіць) хлор у малекулы арганічнага ці неарганічнага рэчыва (спец.).

Х. этан.

|| наз. хларава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хларава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. хлару́ю хлару́ем
2-я ас. хлару́еш хлару́еце
3-я ас. хлару́е хлару́юць
Прошлы час
м. хларава́ў хларава́лі
ж. хларава́ла
н. хларава́ла
Загадны лад
2-я ас. хлару́й хлару́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час хлару́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хларава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. хлару́ю хлару́ем
2-я ас. хлару́еш хлару́еце
3-я ас. хлару́е хлару́юць
Прошлы час
м. хларава́ў хларава́лі
ж. хларава́ла
н. хларава́ла
Загадны лад
2-я ас. хлару́й хлару́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час хларава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хларава́ць сов. и несов. хлори́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хларава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

1. Ачысціць (ачышчаць) пры дапамозе хлору. Хлараваць ваду.

2. Спец. Увесці (уводзіць) хлор у малекулы арганічнага і неарганічнага рэчыва. Хлараваць этап.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлори́ровать сов. и несов. хларава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хларава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. хлараваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хларава́цца, ‑руецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) хлараваным.

2. толькі незак. Зал. да хлараваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хларава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад хлараваць.

2. у знач. прым. Апрацаваны хлорам, насычаны хлорам. Хлараваная вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Блехавацьхлараваць’ (Інстр. I), укр. бліхува́ти ’адбельваць (лён, палатно)’. Як і блех (гл.), запазычанне з польск. blechować, blichować (ням. bleichen). Шалудзька, Нім., 22; Рыхардт, Poln., 35. Наўрад ці ўсх.-слав. утварэнне ад блех (гл.). Няпэўна Рудніцкі, 148, які бачыць тут непасрэднае запазычанне з ням. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)