хва́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хва́цкі хва́цкая хва́цкае хва́цкія
Р. хва́цкага хва́цкай
хва́цкае
хва́цкага хва́цкіх
Д. хва́цкаму хва́цкай хва́цкаму хва́цкім
В. хва́цкі (неадуш.)
хва́цкага (адуш.)
хва́цкую хва́цкае хва́цкія (неадуш.)
хва́цкіх (адуш.)
Т. хва́цкім хва́цкай
хва́цкаю
хва́цкім хва́цкімі
М. хва́цкім хва́цкай хва́цкім хва́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хва́цкі, -ая, -ае.

1. Удалы, спрытны.

Х. хлопец.

2. Вельмі добры, прыдатны для выкарыстання (разм.).

Х. ножык.

|| наз. хва́цкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хва́цкі

1. разг. (очень хороший) отме́нный, на сла́ву;

х. тыту́нь — отме́нный таба́к, таба́к на сла́ву;

2. лихо́й; у́харский; молоде́цкий, разуда́лый;

3. разг. (искусный) ло́вкий;

~кія ру́кі — ло́вкие ру́ки;

4. разг. (об инструменте, приёме) удо́бный, сподру́чный;

х. руба́нак — удо́бный руба́нок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хва́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Удалы, спрытны; маладзецкі. Пахмурна і ўрачыста выглядалі хвацкія хлопцы з пачэснага каравула. Лынькоў. [Клаўдзія Пятроўна:] — Я і не ведала, што ты [Харытон Ігнатавіч] ў мяне такі хвацкі прамоўца. Васілёнак.

2. Разм. Вельмі добры, слаўны. [Дзед:] — Кара цяпер добра здымаецца, свісцёлкі дужа хвацкія будуць. Рылько. Боты не надта хвацкія: да старых, абшарпаных халяў прышыў Адам галоўкі. Навуменка. // Вясёлы, заліхвацкі. З балалайкай у Андрэя заўсёды спалучалася ўяўленне шырокай вуліцы рускага сяла, хвацкай прыпеўкі. Пестрак. З прыемнасцю чуў, як падпяваў сабе гэты вясковы хвацкі танцор, слоў не знаходзячы ад весялосці. Брыль.

3. Разм. Спрытны, умелы. Хвацкія рукі ў дзеда. □ Паглядзеў пан на работу ды кажа: — Ты, чалавеча, хвацкі майстар, але такую штуку, відаць, не патрапіш зрабіць, — і падаў Паўлюку сцізорык, дзе было многа ножыкаў і розных іншых прычындалаў. С. Александровіч.

4. Разм. Прыдатны для выкарыстання, ёмкі. Хвацкі рубанак. □ Даніла тым часам нікнуў за шафу і дастаў адтуль вельмі ж хвацкую кавеньку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заліхва́цкі, -ая, -ае.

Удалы, хвацкі.

З. выгляд.

|| наз. заліхва́цкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маладзе́цкі, -ая, -ае (разм.).

Уласцівы малайцу (у 1 знач.); удалы, хвацкі.

М. выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

у́харский зухава́ты, хва́цкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разуда́лый разг. ве́льмі ўда́лы; хва́цкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

руба́ка, -і, ДМ -ку, мн. -і, руба́к, м. (разм.).

Смелы, адважны чалавек, які па-майстэрску валодае халоднай зброяй (шабляй, шашкай).

Хвацкі р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлихо́й разг. хва́цкі, зухава́ты, ве́льмі ўда́лы, маладзе́цкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)