хваста́ць, хвашчу́, хво́шчаш, хво́шча; хвашчы́; хваста́ны; незак.

1. каго-што і па чым. Біць чым-н. гнуткім; сцябаць.

Х. дубцом.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што, па чым і без дап. 3 сілай біць, сячы (пра вецер, снег, дождж і пад.).

Дождж хвошча па твары.

|| зак. вы́хвастаць, -вашчу, -вашчаш, -вашча; -вашчы; -вастаны (да 1 знач.; разм.).

|| аднакр. хвастану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; хво́снуць, -ну, -неш, -не; -ні і хвасяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, хвасеняце́, -ну́ць; -ні́ (разм.).

|| звар. хваста́цца, хвашчу́ся, хво́шчашся, хво́шчацца; хвашчы́ся (да 1 знач.).

|| наз. хваста́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хваста́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. хвашчу́ хво́шчам
2-я ас. хво́шчаш хво́шчаце
3-я ас. хво́шча хво́шчуць
Прошлы час
м. хваста́ў хваста́лі
ж. хваста́ла
н. хваста́ла
Загадны лад
2-я ас. хвашчы́ хвашчы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час хво́шчучы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хваста́ць несов.

1. хлеста́ть; стега́ть, сечь;

2. разг. бить, колоти́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хваста́ць, хвашчу, хвошчаш, хвошча; незак.

1. каго-што і па чым. Біць чым‑н. гнуткім; сцёбаць. [Адаму] здавалася, што конь ледзь рухаецца, і ён раз-поразу хвастаў яго пугай. Чарнышэвіч. Са жмутамі аеру [хлопцы і дзяўчаты] заняліся адно за адным, хвасталі па нагах, шчасліва смяяліся. Карпаў. // Разм. Біць, наносячы звонкія ўдары па твары, целе. Палкоўнік крычаў, як вар’ят, сарваў з шыі капітана крыж, а ў клубнага афіцэра — пагоны. І пачаў хвастаць таго, з клуба, па твары. Місько. // Наносіць удары каму‑н. у час руху. І вось той ельнік... Густыя лапкі хвошчуць па твары, па спіне, колюць рукі. Паўлаў. Голле хвастала па кабіне, пакідаючы на шкле зялёныя плямкі. Радкевіч.

2. каго-што і па чым. Сячы, біць (пра вецер, дождж, снег і пад.). [Лабановіч] павярнуў назад, насустрач ветру, які забіваў дыханне, хвастаў снегам па твары, як венікам. Колас. Дробныя калючыя сняжынкі, гнаныя з поля ветрам, хвасталі, балюча секлі твар [Агаты]. Сабаленка. // і без дап. Ліцца з сілаю. Хвастаў праліўны дождж, і халодныя струменьчыкі прасочваліся на спіну. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́хвастаць гл. хвастаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прихлёстывать несов., разг. хваста́ць, сцёбаць, сцяба́ць;

прихлёстывать ло́шадь хваста́ць (сцёбаць, сцяба́ць) каня́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлыста́ць, хлышчу́, хлы́шчаш, хлы́шча; хлышчы́; хлыста́ны; незак.

Тое, што і хвастаць.

|| аднакр. хлы́снуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. хлыста́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захваста́ць, -вашчу́, -во́шчаш, -во́шча; -вашчы́; -васта́ны; зак. (разм.).

1. Пачаць хвастаць.

2. каго-што. Забіць, засячы хлыстом, пугай.

Захвастаў да паўсмерці хлопца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хваста́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. хвастаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стега́тьI несов. (бить) сцяба́ць, хваста́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)