хваставы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хваставы́ хвастава́я хваставо́е хваставы́я
Р. хваставо́га хваставо́й
хваставо́е
хваставо́га хваставы́х
Д. хваставо́му хваставо́й хваставо́му хваставы́м
В. хваставы́ (неадуш.)
хваставо́га (адуш.)
хваставу́ю хваставо́е хваставы́я (неадуш.)
хваставы́х (адуш.)
Т. хваставы́м хваставо́й
хваставо́ю
хваставы́м хваставы́мі
М. хваставы́м хваставо́й хваставы́м хваставы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хваставы́ в разн. знач. хвостово́й;

х. плаўні́к — хвостово́й плавни́к;

х. ваго́н — хвостово́й ваго́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хваставы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да хваста. Хваставы плаўнік.

2. Які знаходзіцца ў хвасце, у канцы чаго‑н. Хваставы вагон. □ Хваставыя чырвоныя агні поезда глядзяць з начы на .. [Яругіна].., але неўзабаве і яны знікаюць. Карамазаў.

•••

Хваставое апярэнне самалёта гл. апярэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвост, хваста́, М хвасце́, мн. хвасты́, хвасто́ў, м.

1. У жывёл: звычайна рухомы прыдатак на задняй частцы цела або значна звужаная задняя частка цела.

Конскі х.

Х. яшчаркі.

Птушыны х.

2. Задняя, канцавая частка лятальнага апарата (самалёта, ракеты і пад.).

Х. самалёта.

3. Задняя частка падола адзежы, якая цягнецца па зямлі (разм.).

Х. сукенкі.

4. Канцавая частка чаго-н., што рухаецца.

Х. калоны.

Х. цягніка.

5. Крайняя, ніжняя частка чаго-н.

Х. рэдзькі.

6. Доўгая звілістая паласа (дыму, пылу і пад.).

З трубы падымаўся х. дыму.

7. Рад людзей, якія стаяць у чарзе за чым-н. (разм.).

Х. у касу за білетамі.

8. перан. Частка работы, не выкананая ў тэрмін; няздадзены экзамен або залік у час сесіі (разм.).

Х. па матэматыцы.

9. Рэшткі ад апрацоўкі пароды з карысным выкапнем (спец.).

|| памянш. хво́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 3—6 знач.).

|| прым. хваставы́, -а́я, -о́е (да 1, 2, 4, 5 і 9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хвостово́й в разн. знач. хваставы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ланцэ́тнік, ‑а, м.

Паўпразрыстая рыбападобная марская жывёліна тыпу хордавых, хваставы плаўнік якой па форме нагадвае ланцэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сцімбу́р ’парастак, цымбур’ (Сцяшк. Сл.), ’бадыль, сцябло’ (астрав., Ск. нар. мовы), сцімбу́р, сцімбю́р, сцімбі́р, сцымбу́р ’сцябло агародных культур, пустазелля’, ’чаранок ліста’, ’кветаножка, сцябло суквецця’, ’стрыжань пяра’, ’сплеценыя ніткі ў матузы’, ’хваставы адростак у жывёл’(Сл. ПЗБ), сцю́мбар ’сцябліна зёлкі’ (мёрск., Краязн. газ., 2008, 43, 7). З літ. stimburỹs, stim̃biras ’тс’ (Сл. ПЗБ, 5, 40), stémburas ’чаранок, бадыль, сцябло’ (Грынавяцкене, LKK, 30, 117). Гл. таксама цымбур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апошні, астатні, канчатковы, канцавы, хваставы; рэшні (абл.); фінальны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)