хвасну́ць

‘стукнуць, сцебануць каго-небудзь, што-небудзь і па кім-небудзь, чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. хвасну́ хваснё́м
2-я ас. хвасне́ш хвасняце́
3-я ас. хвасне́ хвасну́ць
Прошлы час
м. хвасну́ў хвасну́лі
ж. хвасну́ла
н. хвасну́ла
Загадны лад
2-я ас. хвасні́ хвасні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час хвасну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Прыва́рак, пры́ва́рок ’гатаваная страва; прадукты харчавання, якія ідуць на прыгатаванне стравы; заправа, якая дадаецца да галоўных прадуктаў пры гатаванні гарачых страў; прыкраса’ (Нас., Янк. 2, Касп., Бяльк., ТСБМ, Ян.; петрык., Шатал.; ашм., Стан.; ТС), ’вадкая, пераважна прэсная страва, якая варыцца ў дадатак да асноўнае; ’мука; мука з ячменю і грэчкі; крупы; бабовыя’, прыва́ркі ’агародніна’ (Нар. лекс., Сл. ПЗБ), прыва́р ’крупы і мука розных гатункаў’ (Нік. Очерки), прыва́рак ’мука з (абдзёртага) ячменю’ (Др.-Падб.; полац., Янк. 2), прыва́ркавая, прыварко́вая, прыворко́ва, прыва́рашная (мука) ’тс’ (Інстр. 3, Сл. ПЗБ, ЛА, 4), прыварко́вая (мука) ’з ячменю і грэчкі’, прыва́ркавая (мука) ’з сумесі зерняў розных культур’ (Др.-Падб., Нар. лекс., ЛА, 4), прыва́ркавы ’які дадаецца да звычайнай стравы’ (Нас.). Прывары́ць ’зварыць яшчэ, у дадатак да ўжо зваранага’ (ТСБМ), ’згатаваць страву, якая хутка варыцца; моцна сцебануць, хваснуць’ (Янк. 3.), ’паварыць некаторы час’ (лід., Сл. ПЗБ), перан. ’прываражыць, прычараваць’ (ТС). Да вары́ць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)