хвала́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. хвала́
Р. хвалы́
Д. хвале́
В. хвалу́
Т. хвало́й
хвало́ю
М. хвале́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хвала́, -ы́, ж.

1. Пахвала, адабрэнне, усхваленне.

Х. пра выдатную ткачыху разышлася па краіне.

2. у знач. вык. Воклік захаплення, удзячнасці, прызнання каму-, чаму-н.

Х. працаўнікам палёў.

3. Агульнапрынятая думка пра каго-н., рэпутацыя (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хвала́ хвала́, -лы́ ж.;

хвала́ и честь хвала́ і паша́на;

воздава́ть хвалу́ усхваля́ць, хвалі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хвала́ ж.

1. хвала́;

2. в знач. сказ. сла́ва, хвала́;

х. вам, адва́жныя геро́і! — сла́ва вам, отва́жные геро́и!;

х. і паша́нахвала́ и честь;

адна́ х. — одна́ сла́ва;

пець хвалу́ — петь дифира́мбы;

х. бо́гу — сла́ва бо́гу;

адзі́н хоць з’еш вала́, дык адна́ х.посл. оди́н хоть съешь вола́, так одна́ сла́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хвала́, ‑ы, ж.

1. Праслаўленне, усхваленне. Дык урачыста, з пачуццём Братэрства нашых сэрцаў, — хорам, Браты, уславім залп «Аўроры», Хвалу Кастрычніку спяём! А. Александровіч. Пайшла пра звеннявую на ўвесь край Такая слава і хвала, Што і сама таго Агата ўцяміць не магла. Маеўскі. // Адабрэнне, добры водзыў, пахвала. Людзі чулі, як іх хлопца, хлопца іх сяла, пахваліў такі вучоны чалавек, і гэта хвала лажылася трохі і на іх саміх. Колас.

2. у знач. вык. Вокліч захаплення, прызнання, удзячнасці каму‑, чаму‑н. Хвала вам, адважных героі! □ Хвала табе, Кастрычніка дзяржава! Машара. І земляроб у кожным доме, на кожнай ніве паўтарыў: — Хвала дажджу!.. Вялюгін.

3. Разм. Рэпутацыя каго‑н., агульная думка пра каго‑н. Граф Кісялёў, які «заваяваў» сабе хвалу «рэфарматара», не вельмі спяшаўся зрабіць вывады. «Полымя».

•••

Адна хвала — усё роўна. [Цімох:] — Ці так або сяк прападу — Адна табе ўсюды хвала. Колас. Адзін хоць з’еш вала — усё адна хвала. Прыказка.

Пець хвалу гл. пець.

Хвала богу (у знач. пабочн.) — тое, што і дзякуй (дзякаваць) богу (гл. дзякуй).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

испола́ть межд., уст. хвала́, сла́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пахвала́ ’добры водзыў, адабрэнне’ (ТСБМ). Да па‑ (< прасл. po‑) і хвала, хвалі́ць (гл.). Сюды ж пахвальба́ ’выхваляванне, самахвальства’ (ТСБМ), пахвале́йко ’хвалько’ (зэльв., Сл. ПЗБ), ашм. пахвалі́ўка ’тс’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паджы́цца, ‑жывуся, ‑жывешся, ‑жывецца; ‑жывёмся, ‑жывяцеся; зак.

Разм. Разжыцца на што‑н., займець што‑н. Усяго паўнютка, хвала богу, — Збажынкі новай і мурогу.. — У нас сяголета — свяціся! — Так, дзякуй богу, паджыліся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

земляро́б, ‑а, м.

Той, хто займаецца земляробствам; хлебароб. Стаў Андрэй з малых год гаспадаром: земляробам, касцом і ўсім, чым патрэбна быць у гаспадарцы. Каваль. Земляроб у кожным доме, на кожнай ніве паўтарыў: — Хвала дажджу!.. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выліча́ць ’плакаць, галасіць’ (Жд., 2). Гл. велічаць (г. зн. плакаць, прыгаворваючы або «велічаючы» каго-небудзь). Адносна разыходжання значэнняў параўн. хула і хвала (напр.: «Хула табе, Божухна!» — Шн., 1), якія прапаноўваюць аб’яднаць пад агульным значэннем ’гаварыць’ (Фасмер, 4, 283).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)