хахла́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хахла́ты хахла́тая хахла́тае хахла́тыя
Р. хахла́тага хахла́тай
хахла́тае
хахла́тага хахла́тых
Д. хахла́таму хахла́тай хахла́таму хахла́тым
В. хахла́ты (неадуш.)
хахла́тага (адуш.)
хахла́тую хахла́тае хахла́тыя (неадуш.)
хахла́тых (адуш.)
Т. хахла́тым хахла́тай
хахла́таю
хахла́тым хахла́тымі
М. хахла́тым хахла́тай хахла́тым хахла́тых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Сме́тнік 1. Гл. смецце.

Сме́тнік 2 ‘верабей’, ‘аўсянка’ (Бяльк.), сметнічо́к ‘верабей’ (Мат. Гом.), смятню́к ‘тс’ (лельч., Нар. лекс.), смяцю́х, смяцю́р, смэтю́р ‘жаваранак’ (Шатал.), смытю́х, снэ́цюх ‘тс’ (Сл. Брэс.), смяцю́х, смяцю́к ‘аўсянка’ (Сл. ПЗБ). Укр. посмі́тюха, посмитюшок ‘жаваранак хахлаты’, польск. дыял. posmiciuch, śmieciuch і пад. — назвы розных птушак, якіх можна часта сустрэць на сметніках і пустках; да кораня смет‑ (гл. смецце) (Струтыньскі, Nazwy, 104; Антропаў, Назв. птиц, 361). Гл. смяцюх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяхра́нец ’нячысцік’ (Бяльк.). Зыходзячы з семантыкі, верагодней усяго параўноўваць з віхар ’нячысты дух’, віхор ’чуб’. Да першага параўн. рус. дыял. вихорный ’род міфічнай істоты’, смал. вихровой ’дух, які жыве ў віхры’ і да т. п. Да віхор ’чуб’; параўн. бел. хахлаты ’нячысцік’. Пярэчыць гэтай думцы наяўнасць я < і ў першым складзе перад націскам, аднак не выключана, што трэба аднаўляць форму *вехранец. Для такога тлумачэння параўн. рус. дыял. ве́харь і вехо́рь ’моцны вецер, віхар’. Здаецца, аднак, што можна лёгка вытлумачыць я і як вынік «гіпер’якання», выпадкі якога вядомы на сумежных тэрыторыях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)