ха́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ха́ра ха́ры
Р. ха́ры ха́р
Д. ха́ры ха́рам
В. ха́ру ха́ры
Т. ха́рай
ха́раю
ха́рамі
М. ха́ры ха́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хо́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хо́р хо́ры
хары́
Р. хо́ру харо́ў
Д. хо́ру хара́м
В. хо́р хо́ры
хары́
Т. хо́рам хара́мі
М. хо́ры хара́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сахо́р, -хара́, мн. -хары́, -харо́ў, м.

Жалезныя вілы для накідвання гною.

|| прым. сахо́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ха́ра, ‑ы, ж.

1. Разм. груб. Твар чалавека. Заехаць у хару.

2. Уст. Маска ў выглядзе звярынай морды або смешнай і страшнай фізіяноміі. Маскарадныя хары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хор, -у, мн. хары́ іліч. 2, 3, 4) хо́ры, харо́ў, м.

1. Група спевакоў, якія разам выконваюць вакальныя творы.

Х. хлопчыкаў.

2. Музычная п’еса, прызначаная для выканання пеўчым калектывам.

3. перан. Адначасовае гучанне мноства галасоў, гукаў.

Х. дзіцячых галасоў.

Птушыны х.

4. перан. Мноства аднолькавых выказванняў, меркаванняў.

Х. пахвал.

5. у знач. прысл. хо́рам. Усе разам, у некалькі галасоў, дружна.

Спяваць хорам.

Прапанову падхапілі хорам.

|| прым. харавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Х. гурток.

Харавыя песні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хор, ‑у; мн. хары, ‑оў; м.

1. У старажытнагрэчаскім тэатры — група выканаўцаў з спевакоў і танцораў.

2. Група або калектыў спевакоў, якія выконваюць разам вакальныя творы. Хор імя Пятніцкага. Народны хор БССР. □ Кулькін, выявілася, спяваў у хоры і ведаў ноты. Машара. У клубе на сцэне выстройваўся хор. Асіпенка.

3. Музычная п’еса, прызначаная для выканання пеўчым калектывам. Кампазітар напісаў не кантату, а проста хор.

4. чаго. Адначасовае гучанне многіх гукаў. Сход маўчыць, а потым чуецца адзін голас, другі, а за ім хор галасоў гудзе. Колас. У адказ.. [Сымону Якаўлевічу], нібы рэха, прагучаў дружны хор дзіцячых галасоў: — Я, юны піянер... Якімовіч.

5. чаго. Мноства аднолькавых думак, меркаванняў. Намыснік, рыжы намеснік і нейкі капітан былі ўжо ў інтэрнаце. Хорам пахвалы яны спаткалі дзяўчат. Грамовіч. Пасля хору хвалебных рэцэнзій узнялася хваля крытыкі і разносаў. «Маладосць».

6. Спец. У струнных музычных інструментах — парныя, строеныя і пад. струны.

7. у знач. прысл. хо́рам. а) Усе разам, у некалькі галасоў (аб спевах). Да цябе [Нарачы] бор працягвае рукі, Для цябе хорам птушкі звіняць. Прыходзька; б) усе адразу, адначасова, дружна (пра якое‑н. выказванне). — Правільна! Малайчына, Вова! — хорам падхапілі рабяты прапанову таварыша. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)