харчо́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
харчо́вы |
харчо́вая |
харчо́вае |
харчо́выя |
| Р. |
харчо́вага |
харчо́вай харчо́вае |
харчо́вага |
харчо́вых |
| Д. |
харчо́ваму |
харчо́вай |
харчо́ваму |
харчо́вым |
| В. |
харчо́вы (неадуш.) харчо́вага (адуш.) |
харчо́вую |
харчо́вае |
харчо́выя (неадуш.) харчо́вых (адуш.) |
| Т. |
харчо́вым |
харчо́вай харчо́ваю |
харчо́вым |
харчо́вымі |
| М. |
харчо́вым |
харчо́вай |
харчо́вым |
харчо́вых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
харчо́вы
1. пищево́й, съестно́й;
~выя праду́кты — пищевы́е (съестны́е) проду́кты;
2. (о промышленности) пищево́й;
3. (относящийся к продовольствию) продово́льственный;
~вае пыта́нне — продово́льственный вопро́с;
○ Харчо́вая прагра́ма — Продово́льственная програ́мма
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
харчо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да харчу, харчавання. Харчовыя адходы. Харчовы рацыён. // Які ідзе ў ежу. Харчовыя прадукты. Харчовая бульба.
2. Звязаны з вытворчасцю, захаваннем і размеркаваннем прадуктаў харчавання. Харчовая прамысловасць.
3. Які мае адносіны да харчоў, прадуктаў харчавання. Харчовыя тавары. Харчовыя запасы. □ Пасля полудня Супрун прынёс Максіму харчовую перадачу з дому. Машара. // Звязаны з нарыхтоўкай, захаваннем, размеркаваннем і пад. прадуктаў харчавання. Лясная плошча, патрэбная для нармальнага існавання зуброў, няўхільна змяншалася. Харчовая база знікала. В. Вольскі. На стале было ўсё лепшае, што знайшлі на харчовым складзе: сала, цыбуля, банка рыбных кансерваў. Шамякін.
•••
Харчовая праграма СССР — важнейшая састаўная частка сацыяльна-эканамічнай стратэгіі партыі, разлічаная на павелічэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і хутчэйшае бесперабойнае забеспячэнне насельніцтва краіны прадуктамі харчавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
харч, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Тое, што спажываюць, чым жывяцца, ежа.
Мясны х.
Нешта ж ты змізарнеў на гарадскіх харчах.
2. Корм для жывёлы.
Нарыхтаваць харчу жывёле на зіму.
3. перан. Тое, што з’яўляецца крыніцай роздуму, разважанняў.
Даць х. для мозгу.
◊
На харчах святога Антонія (разм., жарт.) — недаядаючы, галадаючы.
|| прым. харчо́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
саніта́рна-харчо́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
саніта́рна-харчо́вы |
саніта́рна-харчо́вая |
саніта́рна-харчо́вае |
саніта́рна-харчо́выя |
| Р. |
саніта́рна-харчо́вага |
саніта́рна-харчо́вай саніта́рна-харчо́вае |
саніта́рна-харчо́вага |
саніта́рна-харчо́вых |
| Д. |
саніта́рна-харчо́ваму |
саніта́рна-харчо́вай |
саніта́рна-харчо́ваму |
саніта́рна-харчо́вым |
| В. |
саніта́рна-харчо́вы (неадуш.) саніта́рна-харчо́вага (адуш.) |
саніта́рна-харчо́вую |
саніта́рна-харчо́вае |
саніта́рна-харчо́выя (неадуш.) саніта́рна-харчо́вых (адуш.) |
| Т. |
саніта́рна-харчо́вым |
саніта́рна-харчо́вай саніта́рна-харчо́ваю |
саніта́рна-харчо́вым |
саніта́рна-харчо́вымі |
| М. |
саніта́рна-харчо́вым |
саніта́рна-харчо́вай |
саніта́рна-харчо́вым |
саніта́рна-харчо́вых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
харчбло́к, -а, мн. -і, -аў, м.
Харчовы блок (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
харчево́й уст., прост. харчо́вы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
макаро́на, -ы, ж.
Харчовы прадукт з прэснага цеста ў выглядзе тонкіх трубачак.
|| прым. макаро́нны, -ая, -ае.
Макаронная фабрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маргары́н, -у, м.
Харчовы тлушч, які атрымліваюць з сумесі раслінных і жывёльных тлушчаў.
|| прым. маргары́навы, -ая, -ае.
М. завод.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
харчкамбіна́т м. (харчо́вы камбіна́т) пищекомбина́т (пищево́й комбина́т)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)