халеры́чны, -ая, -ае.

Тэмпераментны, неўраўнаважаны, які лёгка ўзбуджаецца пад уздзеяннем якіх-н. уражанняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

халеры́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. халеры́чны халеры́чная халеры́чнае халеры́чныя
Р. халеры́чнага халеры́чнай
халеры́чнае
халеры́чнага халеры́чных
Д. халеры́чнаму халеры́чнай халеры́чнаму халеры́чным
В. халеры́чны (неадуш.)
халеры́чнага (адуш.)
халеры́чную халеры́чнае халеры́чныя (неадуш.)
халеры́чных (адуш.)
Т. халеры́чным халеры́чнай
халеры́чнаю
халеры́чным халеры́чнымі
М. халеры́чным халеры́чнай халеры́чным халеры́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

халеры́чны холери́ческий;

х. тэмпера́мент — холери́ческий темпера́мент

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

халеры́чны, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы халерыку. Халерычны тэмперамент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

холери́ческий халеры́чны;

холери́ческий темпера́мент халеры́чны тэмпера́мент.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэмпера́мент, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Характарыстыка індывіда з боку дынамічных асаблівасцей яго псіхічнай дзейнасці (тэмпу, рытму, інтэнсіўнасці псіхічных працэсаў), якія ўтвараюць пэўны псіхалагічны тып.

Меланхалічны, халерычны т.

2. Жыццёвая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму.

Чалавек з тэмпераментам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэмпера́мент, ‑у, М ‑нце, м.

1. Характарыстыка індывіда з боку дынамічных асаблівасцей яго псіхічнай дзейнасці (тэмпу, рытму, інтэнсіўнасці псіхічных працэсаў), якія ўтвараюць пэўны псіхалагічны тып. Флегматычны тэмперамент. Халерычны тэмперамент. // з азначэннем. Тое, што вылучае людзей пэўнага занятку, прызвання. Акцёрскі тэмперамент. Паэтычны тэмперамент. □ Асабліва пачаў нарастаць публіцыстычны тэмперамент паэта [М. Багдановіча] ў 1914–1915 гадах. Лойка.

2. Жыццёвая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму, страснасць. Палымяны тэмперамент [Ржэцкай] захапляў нас [студэнтаў]. «Работніца і сялянка».

•••

З тэмпераментам — жыва, хутка, азартна (рабіць што‑н.).

[Ад лац. temperamentum — належныя суадносіны частак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)