вятры́ла, ‑а, н.
Уст. паэт. Тое, што і ветразь. У лазе зялёная рака Палошча белае вятрыла... Хадыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытры́зніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Уявіць, убачыць у сне. Прытрызніўшы, што я далёка, Ты месца не знаходзіла. Хадыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адле́га, ‑і, ДМ ‑лезе; Р мн. ‑лег; ж.
Абл. Адліга. І зімы ў хлюпаце адлег Каля жалезнай пройдуць брамы. Хадыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Кулды́ка ’чалавек, які хутка гаворыць’ (Мат. Маг.). Першапачатковае значэнне ’кульгавы чалавек’. Параўн. семантычны пераход ’спатыкацца’ > ’запінацца’ (кулдыкаць©Жул- дыкаць 2). Фармальна ўтварэнне гэтага слова можна растлумачыць як кантамінацыі кульгаць (гл.) і хадыка. Параўн. калдыка. Ненадзейныя паралелі ў Фасмера (2, 288).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
асне́жыць, ‑жыць; зак., каго-што.
1. Пакрыць снегам каго‑, што‑н. Снежань малады аснежыў голы сад. Глебка.
2. перан. Зрабіць сівым, пасерабрыць валасы. Маладосць прамчыць з званкамі І галаву гады аснежаць, Мы будзем сэрцам юнакамі. Хадыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вячо́ркі, ‑рак; адз. няма.
Зборы вясковай моладзі зімовымі або асеннімі вечарамі для сумеснай работы; забавы. Сходзіліся на вячоркі дзяўчаты з прасніцамі і калаўроткамі, а да іх далучаліся хлопцы. Колас. Сялом вясновым гарманіст Ідзе к дзяўчатам на вячоркі. Хадыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аплёваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад апляваць; тое, што і апляваны.
2. у знач. прым. Зганьбаваны, пагарджаны. Ідуць хадою непакорных Пад сцяг апошняй барацьбы Усе пасынкі стагоддзяў чорных, Аплёванай зямлі рабы. Хадыка.
•••
Як аплёваны — пра чалавека, якога незаслужана зняважылі, абняславілі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Агаліцца, страціць покрыва. Агалела поле. Знята Збажына з яго даўно. Колас.
2. перан. Тое, што і згалець (у 2 знач.). Там за аўсянымі снапамі — Ядзяць іх мухі з камарамі — Ляжыць і кошаніна й віка — Не агалеў яшчэ Хадыка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прачу́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прачуць.
2. у знач. прым. Прасякнуты пачуццём. Грыміць напружанай хадой Вялікіх творцаў пакаленне... Ім верш прыветны, сціплы мой, Маё прачутае ўслаўленне. Хадыка. Прачутае жывое слова, Як сталь адменнага ліцця, Грымела мужна і сурова Над злой няпраўдаю жыцця. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фаты́га, ‑і, ДМ ‑тызе, ж.
Абл. Турботы, клопат. — А мо б наўперад, пан Хадыка, Калі фатыга невяліка, Нам паказаў бы сваё поле? — Сказаў Міхал. Колас. Да Вайтовіча падышоў каваль і напомніў: — Не расквіталіся, пане. За фатыгу абяцалі на кілішак гарэлкі. Пальчэўскі.
•••
Не варта за фатыгу — аб справе, якая не заслугоўвае клопату.
[Польск. fatyga з фр. fatique — стомленасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)