хаду́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Дэталь машыны, механізма, якая знаходзіцца ў пастаянным руху.

2. толькі мн. Прыстасаванне ў выглядзе рамы на колцах, пры дапамозе якога дзяцей вучаць хадзіць (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хаду́н: ні х. ні сяду́н ни ры́ба ни мя́со

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хаду́н, ‑а, м.

Дэталь машыны, механізма, якая знаходзіцца ў пастаянным руху. А ці чуеце вы ў .. дыханні [паравіка] стомленасць або непаладак які? Шых-шах, шых-шах, — спявае проста ў ім кожны хадун, а кацёл, глядзіце, аж ільсніцца ўвесь ад вялікай сваёй сілы. Краўчанка. А гадзіннік на сцяне несупынна вёў сваю справу: размерна ківаўся хадун-маятнік і кожны свой крок зазначаў кароткім «так-так!» Колас.

•••

Ні хадун ні сядун — пра няўдалага, нерухавага чалавека.

Хадзіць хадуном гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хадункі́, -о́ў, адз. хадуно́к, -нка́, м.

Тое, што і хадун (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пляту́н ’майстар па пляценню кашоў’ (карм., Мат. Гом.). Да плесці (гл.). Суф. -v//, як у лятун, хадун, паўзун.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ходу́н разг. хаду́н, -на́ м., хадо́к, -дака́ м.;

ходуно́м ходи́ть хо́дырам хадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панажы́, ‑оў; адз. понаж, ‑а.

Спец. Прылада ў ткацкім станку ў выглядзе дзвюх або некалькіх дошчачак пад кроснамі, пры дапамозе якіх нагамі прыводзяцца ў рух ніты. Скоранька ходзяць пад босымі нагамі пакажы ды лоўка снуецца ў пражы хадун-чаўнок. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю́ркі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Быстры, вёрткі, спрытны ў рухах. Андрэй жа глядзеў, як над гнёздамі махалі лёгенькімі крылцамі юркія ластавачкі і так лагодна шчабяталі. Колас. Сцёпка Хадун, юркі, каратканогі і дапыт[лів]ы, як сарока, угледзеўшы Максіма за цяжкай работаю, чуць не на [пальчыках] падышоў да яго. Каваль. // Які вырашае бойкасць, скрытнасць, жывасць (пра вочы, позірк і пад.). — Ага, штучку. Паленца, што ля паветкі і цяпер ляжыць, — растлумачыла старая, страляючы юркім позіркам то ў вочы Пятра, то Адама. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)