хаджэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. хаджэ́нне
Р. хаджэ́ння
Д. хаджэ́нню
В. хаджэ́нне
Т. хаджэ́ннем
М. хаджэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хаджэ́нне ср. хожде́ние;

х. ў наро́д — хожде́ние в наро́д;

х. па му́ках — хожде́ние по му́кам;

мець х. — име́ть хожде́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хаджэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. хадзіць (у 2, 3 знач.).

2. Уст. Вандраванне, паломніцтва. Хаджэнне па святых месцах. // Адзін з жанраў старажытнарускай літаратуры, у якім апісваюцца вандраванні. «Хаджэнне за тры моры» цвярскога купца Афанасія Нікіціна.

•••

Хаджэнне ў народ — рух разначыннай інтэлігенцыі ў вёску ў 60–70 гг. 19 ст. з асветніцкімі, рэвалюцыйнымі мэтамі.

Мець хаджэнне (кніжн.) — быць ва ўжыванні, у абыходку.

Хаджэнне па муках (пакутах) — шэраг цяжкіх жыццёвых выпрабаванняў, якія ідуць адно за адным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хадзі́ць, хаджу́, хо́дзіш, хо́дзіць; незак.

1. Мець здольнасць, магчымасць рухацца, перамяшчацца, ступаючы нагамі (пра чалавека, жывёл).

Дзіця рана пачало х.

2. Тое, што і ісці (у 1 знач.), аднак рух паўтараецца ў розны час, у розных напрамках.

Х. па садзе.

3. Тое, што і ісці (у 2 знач.), аднак рух паўтараецца ў розны час, у розных напрамках.

Аўтобус да горада ходзіць два разы ў дзень.

4. Тое, што і ісці (у 3 знач.), аднак рух паўтараецца ў розны час, у розных напрамках.

Х. па вёсках.

Х. у ягады.

Х. у школу.

5. Тое, што і ісці (у 10 знач.), аднак рух паўтараецца працяглы час.

Гадзіннік добра х.

6. Рабіць ход фігурай, картай і пад.

Х. каралём.

7. перан. Распаўсюджвацца, станавіцца вядомым.

Ходзяць чуткі па свеце.

8. Перамяшчацца, рухацца патокам, масай і пад.

Ходзяць хмары, а дажджу няма.

9. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Перадавацца, пераходзіць ад аднаго да другога.

Кніжка хадзіла па ўсім інстытуце.

Ходзіць грып.

10. Рухацца ўзад і ўперад або ўверх і ўніз, з боку ў бок.

Падлога ходзіць пад нагамі.

11. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Падымацца і апускацца пры глыбокім дыханні, напружанні і пад.

Так сапе, аж грудзі ходзяць.

12. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Брадзіць, укісаючы.

Цеста ходзіць.

13. за чым. Выконваць якую-н. работу пры дапамозе пэўнай прылады (разм.).

Х. за плугам.

14. за кім. Клапаціцца аб кім-, чым-н., даглядаць каго-, што-н.

Х. за хворым.

Х. за скацінай.

15. Апранацца ў што-н., насіць што-н., мець пэўны знешні выгляд.

Х. у ботах.

Х. без шапкі.

16. Быць у якім-н. званні, выконваць якія-н. абавязкі (разм.).

17. Быць цяжарнай (пра жанчыну; разм.).

Х. другім дзіцем.

18. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра коней, валоў і пад.: выкарыстоўвацца тым ці іншым чынам.

Х. у плузе.

Х. пад сядлом.

19. Адпраўляць натуральную патрэбу (разм.).

Дзіця ходзіць на гаршчок.

20. заг. хадзі(це). Запрашэнне ісці куды-н. (разм.).

Хадзі сюды.

На галаве хадзіць (разм., неадабр.) — дурэць, сваволіць.

|| зак. схадзі́ць, схаджу́, схо́дзіш, схо́дзіць (да 4 і 19 знач.).

|| наз. ход, -у, М хо́дзе (да 5 і 6 знач.), хаджэ́нне, -я, н. (да 2, 4, 9 і 13 знач.) і хадзьба́, -ы́, ж. (да 1 і 2 знач.).

Ход поршня помпы.

Хаджэнне па справах.

Увесь дзень у хадзьбе.

Спартыўная хадзьба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хадня́, -і́, ж. (разм.).

Хада, хаджэнне.

Пад поўнач х. заціхла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тупані́на, -ы, ж. (разм.).

1. Тупанне нагамі, гукі гэтага тупання.

2. Хаджэнне па розных інстанцыях у сувязі з вырашэннем якой-н. справы.

Тупаніны было на цэлы тыдзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

багамо́лле, ‑я, н.

Уст. Паломніцтва, хаджэнне набожных людзей на маленне да святых мясцін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пало́мніцтва, -а, н.

1. Вандраванне, падарожжа ў якасці паломніка.

2. перан. Падарожжа, хаджэнне куды-н. вялікай колькасцю наведвальнікаў каб азнаёміцца з якімі-н. славутасцямі, а таксама да славутай асобы (іран.).

Пачалося сапраўднае п. да раскапанага старажытнага помніка архітэктуры.

|| прым. пало́мніцкі, -ая, -ае.

Паломніцкая дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Валачо́бнік ’адзін з групы песняроў, што хадзілі па хатах у велікодныя дні’ (БРС, Мядзв., Грыг., Шн., Гарэц., КЭС, Інстр. II). Рус. волочебник, волочобник ’тс’, укр. волочинняхаджэнне на вялікдзень’, Існуе вялікая колькасць варыянтаў гэтай назвы; параўн. валачэбнік (< валачэба), валачоўнік (< валачоўе), валачоннік (< валачонне), валачыннік (< валачынне). Валачобнік да валачыцца (Крукоўскі, Уплыў, 60) праз *валачобахаджэнне на вялікдзень’ (параўн. хвароба).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мык у фразе мык а мык! — ’частае хаджэнне, рух, кіданне’ (Гарэц.), Уявіцца і так жа раптоўна знікнуць’ (Нас.). Да мыкаць^ (гл.). Гл. таксама мызь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)