хада́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто хадайнічае за каго-н.

2. Асоба, якая вядзе чыю-н. справу ў судах (уст.).

|| ж. хада́йніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хада́йнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хада́йнік хада́йнікі
Р. хада́йніка хада́йнікаў
Д. хада́йніку хада́йнікам
В. хада́йніка хада́йнікаў
Т. хада́йнікам хада́йнікамі
М. хада́йніку хада́йніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хада́йнік м. хода́тай

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хада́йнік, ‑а, м.

1. Той, хто хадайнічае за каго‑н.; заступнік, абаронца. Аляксандр Акімавіч быў нам сябрам, начальствам, добраахвотным хадайнікам па нашых больш ці менш важных справах. М. Стральцоў.

2. Уст. Асоба, якая вядзе чыю‑н. справу ў судах, установах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хода́тай хада́йнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хада́йніца, ‑ы, ж.

Жан. да хадайнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)