хада́
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
хада́ |
| Р. |
хады́ |
| Д. |
хадзе́ |
| В. |
хаду́ |
| Т. |
хадо́й хадо́ю |
| М. |
хадзе́ |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
хада́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.
1. Перамяшчэнне на нагах.
Стаміцца ад доўгай хады.
2. Уласцівая каму-н. манера хадзіць; паходка.
Лёгкая х.
3. перан. Цячэнне, развіццё чаго-н., ход.
Х. падзей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хада́ ж.
1. (манера ходить) похо́дка, по́ступь;
прыго́жая х. — краси́вая похо́дка (по́ступь);
2. ходьба́;
тут усяго́ дзве гадзі́ны хады́ — здесь всего́ два часа́ ходьбы́;
3. (конская побежка) хода́;
4. перен. (течение, развитие) ход м.;
х. падзе́й — ход собы́тий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хада́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. хадзіць — ісці (у 1 знач.). Доўгая і трудная хада без дарог па лесе прытаміла дзеда Талаша. Колас. [Гарлахвацкі:] Апіралася гэтая жывёліна пры хадзе не на два пальцы, а на ўсе чатыры. Крапіва.
2. Уласцівая каму‑н. манера хадзіць; паходка. Хоць дзяўчына была далекавата, .. [Леанід] пазнаў: гэта Алечка! Пазнаў па лёгкай постаці, па хадзе, сціплай, строгай. Мележ. Голас. [Аўдолі] быў грубы, уладарны, хада размашыстая, як у салдата, і смешна было глядзець, калі яна сваімі кароткімі ножкамі адмервае шырачэзныя крокі. Чарнышэвіч. // (звычайна са словамі «прыспешыць», «паскорыць», «прыбавіць», «прыцішыць» і пад.). Тэмп такога перамяшчэння. Андрэй падумаў, што, мусіць, спяшыць, і прыцішыў хаду. Пташнікаў. // Характар такога перамяшчэння. [Бабрыцкі] выпацкаўся ў торф да калень, замачыў ногі, пад вечар стаміўся і ішоў цяжкай хадою. Дуброўскі. Сымон абагнаў Сцёпку і таропкаю хадою пашыбаваў у бок царквы. П. Ткачоў. Хада.. [рысі] была цяжкая і марудная, яна ледзь рухалася ад сытасці і, відаць, не хацела ці не магла ўступаць у бойку. В. Вольскі.
3. перан. Развіццё, цячэнне чаго‑н. Калонай роўнаю ідуць за днямі дні. Якая стройная хада падзей! Глебка. І хоць Люда сядзела ў пакоі, яна выразна чула гэты вясновы гоман палёў, непераможную хаду вясны па зямлі. Хадкевіч.
•••
Сваёй хадой — тое, што і сваім ходам (гл. ход). Жыццё прывыкла да парадку. Яно сваёй хадой ідзе. Чэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хада, хадзьба, ход, паходка, ступа, поступ
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
хадня́, -і́, ж. (разм.).
Хада, хаджэнне.
Пад поўнач х. заціхла.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пахо́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
Хада, манера хадзіць.
Ісці стомленай паходкай.
Ваенная п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мару́дны, -ая, -ае.
1. Павольны, няспешны, непаваротлівы; проціл. хуткі.
Марудная хада.
Марудна (прысл.) пісаць.
2. Карпатлівы.
Марудная праца.
|| наз. мару́днасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раўнаме́рны, -ая, -ае.
Аднолькавы, пастаянны ў якіх-н. адносінах на ўсім працягу, ва ўсіх сваіх частках.
Р. стук сэрца.
Раўнамерная хада.
|| наз. раўнаме́рнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
похо́дка пахо́дка, -кі ж., хада́, -ды́ ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)