фіё́рд

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фіё́рд фіё́рды
Р. фіё́рда фіё́рдаў
Д. фіё́рду фіё́рдам
В. фіё́рд фіё́рды
Т. фіё́рдам фіё́рдамі
М. фіё́рдзе фіё́рдах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фіёрд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Вузкі, з крутымі і высокімі берагамі марскі заліў, які глыбока ўразаецца ў сушу.

Скандынаўскія фіёрды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фіёрд м., геогр. фио́рд, фьорд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фіёрд, ‑а, М ‑дзе, м.

Вузкі, з крутымі і высокімі берагамі марскі заліў, які глыбока ўразаецца ў сушу. Дамовіўся.. [датчанін] з некалькімі эскімосамі, што яны на сваіх чаўнах паплывуць на той бок фіёрда. — так завуць марскія затокі з вельмі крутымі скальнымі берагамі, — накосяць там травы, насушаць яе і прывязуць яму гатовае сена. Дубоўка.

[Нарв. fjord.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фио́рд геогр. фіёрд, -да м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заліў, затока, затон, завадзь, бухта, ліман, фіёрд

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)