фіра́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Заслона з тонкага матэрыялу або з карунак на вокны, дзверы і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фіра́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фіра́нка фіра́нкі
Р. фіра́нкі фіра́нак
Д. фіра́нцы фіра́нкам
В. фіра́нку фіра́нкі
Т. фіра́нкай
фіра́нкаю
фіра́нкамі
М. фіра́нцы фіра́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фіра́нка ж. занаве́ска

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фіра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Заслона з тонкага матэрыялу або з карунак на вокны, дзверы і пад. У пакоі Паходні было чыста прыбрана, лёгкі ветрык калыхаў белыя фіранкі на расчыненых вокнах. Хадкевіч. І фіранкі Валя павесіла новыя: з марлі, падсіненыя і таксама злёгку падкрухмаленыя. Васілевіч.

[Польск. firanka з ням. Fürhang.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фіранка, штора, занавеска

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

алько́ў, -ко́ва, мн.о́вы, -ко́ваў, м.

Ніша ў сцяне для ложка.

|| прым. алько́ўны, -ая, -ае.

Алькоўная фіранка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшмаргну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не́цца; зак.

1. Рассунуцца, разысціся ў бакі.

Фіранка на акне расшмаргнулася.

2. Развязацца (пра тое, што было завязана).

Шнуркі расшмаргнуліся.

|| незак. расшмо́ргвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алько́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з альковам, прызначаны для алькова. Алькоўная фіранка.

2. перан. Амурны, залётны, рамантычны. Алькоўныя сакрэты, тайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обве́сII м., спец. абве́с, -су м.; фіра́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ажу́рны, ‑ая, ‑ае.

Празрысты, скразны (пра тканіны, вязаныя і разныя вырабы). Ажурная фіранка. // Тонкай работы, лёгкі. Ажурная мэбля. Ажурная архітэктура. Ажурны каркас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)