філё́нга

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. філё́нга філё́нгі
Р. філё́нгі філё́нг
філё́нгаў
Д. філё́нзе філё́нгам
В. філё́нгу філё́нгі
Т. філё́нгай
філё́нгаю
філё́нгамі
М. філё́нзе філё́нгах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

філё́нга, -і, ДМ -нзе, мн. -і, -лёнг і -аў, ж. (спец.).

1. Тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную або іншую раму.

2. Вузкая каляровая палоска, якая аддзяляе афарбаваную панэль ад верхняй часткі сцяны.

|| прым. філянго́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

філёнга ж., стол. филёнка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

філёнга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

Спец.

1. Тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную, паркетную або іншую раму.

2. Вузкая палоска, якая аддзяляе афарбаваную панель ад верхняй часткі сцяны. Працягнуць філёнгу.

[Ад ням. Füllung.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філянго́вы гл. філёнга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

филёнка стол., архит. філёнга, -гі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)