фігля́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Фокуснік, акрабат (уст.).

2. перан. Пра чалавека, які імкнецца прыцягнуць да сябе ўвагу крыўляннем, жартамі (разм.).

|| прым. фігля́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фігля́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фігля́р фігляры́
Р. фігляра́ фігляро́ў
Д. фігляру́ фігляра́м
В. фігляра́ фігляро́ў
Т. фігляро́м фігляра́мі
М. фігляру́ фігляра́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фігля́р, -ра́ м.

1. прям., перен. фигля́р;

2. зоол. фигля́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фігля́р, ‑а, м.

1. Уст. Фокуснік, штукар, акрабат.

2. перан. Разм. Штукар, крыўляка. Першыя хвіліны радасці за Лену .. змяніліся злосцю на дзяўчыну. Знайшла каго пакахаць! Фігляр нейкі, пустальга... Ваданосаў.

3. Драпежная птушка сямейства ястрабіных.

[Ад польск. figlarz — жартаўнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фигля́р

1. уст. фігля́р, -ра́ м.; фо́куснік, -ка м.;

2. перен., разг. фігля́р, -ра́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фігля́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. Дзейнічаць так, як фігляр (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фігля́рыць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. фігля́ру фігля́рым
2-я ас. фігля́рыш фігля́рыце
3-я ас. фігля́рыць фігля́раць
Прошлы час
м. фігля́рыў фігля́рылі
ж. фігля́рыла
н. фігля́рыла
Загадны лад
2-я ас. фігля́р фігля́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час фігля́рачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Мартапля́сы ’махры, ніткі, абрыўкі ў падранай вопратцы, мяшку, абрусе’ (карэліц., Янк. Мат., Жыв. сл., Сл. ПЗБ), стаўбц. мартыпля́сы ’тс’ (Жыв. сл.), ’упрыгожанні, карункі’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), ’выкрунтасы’ (Нар. Гом.). Укр. мартоплясфігляр, вертапрах’. Складанае слова. Першая частка з морх‑ (параўн. ст.-рус. морхъ ’махры, абрыўкі тканіны’, а другое — з хлясь!, хлясцік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пустабрэ́х, ‑а, м.

Разм.

1. Сабака, які брэша без патрэбы. Цяпер і.. [Слава] будзе ведаць, як выхоўваць свайго Тумана, каб не рос пустабрэхам. Шыловіч.

2. перан. Пра балбатлівага чалавека. А Света... З языка ўвесь дзень не спусціць. Света — пустабрэх. Пустабрэх і сакатуха. Пташнікаў. А хто і скажа, Маючы на ўвазе, Што ты — фігляр, махляр, Штукар ці блазен, ці пустабрэх, Якога свет не ведаў, — Як часта думаем мы: «Гэта пра суседа!». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)