футро́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. футро́ўка
Р. футро́ўкі
Д. футро́ўцы
В. футро́ўку
Т. футро́ўкай
футро́ўкаю
М. футро́ўцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

футро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

1. гл. футраваць.

2. Слой, абліцоўка з якога-н. вогнетрывалага або хімічна стойкага матэрыялу для пакрыцця ўнутранай паверхні металургічных печаў, каўшоў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

футро́ўка ж.

1. тех. (облицовка) футеро́вка; фу́тер м.;

2. порт. подшива́ние ме́хом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

футро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. футраваць (у 1, 2 знач.).

2. Пласт, абліцоўка з якога‑н. вогнетрывалага або хімічна стойкага матэрыялу, якім пакрываецца ўнутраная паверхня металургічных печаў, каўшоў і пад. Замена футроўкі доменнай печы.

[Ад ням. Futter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

футрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

1. У тэхніцы: абліцоўваць унутраную паверхню чаго-н. вогнетрывалымі або хімічна стойкімі матэрыяламі.

Ф. металургічную печ.

2. У кравецкай справе: падшываць футрам вопратку.

3. У сталярскай справе: абшываць дошкамі, абшалёўваць.

|| наз. футрава́нне, -я, н. і футро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

футеро́вка ж., техн.

1. (действие) футрава́нне, -ння ср., абліцо́ўванне, -ння ср.

1. (облицовочный слой) футро́ўка, -кі ж., абліцо́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)