фурма́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў і фу́рман, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які кіруе коньмі ў запрэжанай павозцы; вазак.

|| прым. фурма́нскі, -ая, -ае і фу́рманскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фурма́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фурма́н фурманы́
Р. фурмана́ фурмано́ў
Д. фурману́ фурмана́м
В. фурмана́ фурмано́ў
Т. фурмано́м фурмана́мі
М. фурмане́ фурмана́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фурма́н, -на́ и фу́рман м. возни́ца, ку́чер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фурма́н, а́, м.

Чалавек, які кіруе конямі ў запрэжанай фурманцы; вазак. Дзядзька Макар, вядомы партызанскі фурман, ведаў, што нельга вельмі падганяць каня. Сабаленка. На добрым кані нас падвозіў штатны фурман калгаса дзядзька Мірон, па прозвішчу Шэўчык. Кавалёў.

[Ням. Fuhrmann.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вазні́ца ж., см. фурма́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ямшчы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Фурман на ямскіх конях.

|| прым. ямшчы́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ламаво́з

‘возчык, фурман, вознік’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ламаво́з ламаво́зы
Р. ламаво́за ламаво́заў
Д. ламаво́зу ламаво́зам
В. ламаво́за ламаво́заў
Т. ламаво́зам ламаво́замі
М. ламаво́зе ламаво́зах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

подво́дчик фу́рман, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рамі́знік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Фурман наёмнага экіпажа.

2. Экіпаж з фурманам.

|| прым. рамі́зніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарэ́йтар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Фурман, які сядзіць на першым кані пры запрэжцы цугам.

|| прым. фарэ́йтарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)