фразеалагі́зм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фразеалагі́зм фразеалагі́змы
Р. фразеалагі́зма фразеалагі́змаў
Д. фразеалагі́зму фразеалагі́змам
В. фразеалагі́зм фразеалагі́змы
Т. фразеалагі́змам фразеалагі́змамі
М. фразеалагі́зме фразеалагі́змах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фразеалагі́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Устойлівае спалучэнне слоў, якое характарызуецца пастаянным лексічным складам, устойлівай граматычнай будовай і вядомым для носьбітаў мовы значэннем, напр.: даць дуба, застацца з носам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фразеалагі́зм м., лингв. фразеологи́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фразеалагі́зм, ‑а, м.

Устойлівае спалучэнне слоў, якое характарызуецца пастаянным лексічным саставам, устойлівай граматычнай будовай і вядомым для носьбітаў дадзенай мовы значэннем (у большасці выпадкаў — пераносна-вобразным), напрыклад: «даць у косці», «застацца з носам».

[Грэч. phrásis — выраз.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фразеологи́зм лингв. фразеалагі́зм, -ма м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае ў сваім складзе прыслоўе ​1. Прыслоўныя злучэнні. Прыслоўны фразеалагізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Не́маразь, не́морозь ’дрыжыкі, жах’ (ТС). Хутчэй за ўсё з не́марасць (гл.) з ад’ідэацыяй да мароз, параўн. фразеалагізм аж мароз па скуры (пайшоў) ’вельмі страшна, жахліва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накашалі́ць ’нагаварыць недарэчнага’ (трак., Сл. ПЗБ), ’нарабіць беспарадак’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Параўнанне з літ. kašelėti ’пашкодзіць па глупству’ не здаецца пераканаўчым, тым больш што і само літоўскае слова вельмі падобна на запазычанне са славянскіх моў, напрыклад, можа апірацца на фразеалагізм кашалы́ гарадзі́ць ’гаварыць недарэчнае’ (Сл. ПЗБ). Гэта датычыць і беларускага слова, для якога зыходным мог стаць шырока вядомы фразеалагізм пле́сці кашалі́ — гаварыць недарэчнае, прамое ж значэнне прыведзенага спалучэння магло быць падставай для значэння ’нарабіць беспарадак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́пасць ’нечаканасць’, у выразе: з непасці — нечакана (Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, да пасць, падаць ’падаць, нечакана з’яўляцца’, параўн. фразеалагізм ні села, ні пала ’знянацку, нечакана, не раздумваючы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́тлахі груб. ’непрычасаныя валасы’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), фразеалагізм згарэць з пэтлахамі ’згарэць датла’ (зэльв., Жыв. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад па́тлы ’доўгія неахайныя валасы’ (гл. патла́ты) пад уплывам пэ́йсахі ’тс’. (гл. пэйс).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)