фестыва́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фестыва́ль фестыва́лі
Р. фестыва́лю фестыва́ляў
Д. фестыва́лю фестыва́лям
В. фестыва́ль фестыва́лі
Т. фестыва́лем фестыва́лямі
М. фестыва́лі фестыва́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рок-фестыва́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рок-фестыва́ль рок-фестыва́лі
Р. рок-фестыва́лю рок-фестыва́ляў
Д. рок-фестыва́лю рок-фестыва́лям
В. рок-фестыва́ль рок-фестыва́лі
Т. рок-фестыва́лем рок-фестыва́лямі
М. рок-фестыва́лі рок-фестыва́лях

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гран-пры́, нескл., м.

Самая высокая ўзнагарода на мастацкім конкурсе, фестывалі, спартыўных спаборніцтвах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэпарта́ж, ‑у, м.

Інфармацыя, расказ па радыё, паведамленне ў газеце аб здарэннях, падзеях і пад. Аб фестывалі міжнародным рэпартаж Па радыё штодня перадаваўся. Корбан. Сузан паглядзеў на здымак і, прыкрыўшы яго рукой, перачытаў тэкст рэпартажу. Лынькоў.

[Фр. reportage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыпло́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пасведчанне аб заканчэнні навучальнай установы або аб прысваенні вучонай ступені або якога-н. звання.

Д. кандыдата навук.

2. Дакумент, што выдаецца як узнагарода за паспяховае выступленне на конкурсе, фестывалі, спартыўным спаборніцтве і пад.

Д. першай ступені.

Дыплом з адзнакай — дыплом спецыяліста, які закончыў вышэйшую навучальную ўстанову з выдатнымі адзнакамі.

|| прым. дыпло́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фестыва́ль, ‑ю, м.

Грамадская ўрачыстасць з паказам і праглядам якога‑н. віду мастацтва. Фестываль мастацкіх фільмаў. □ У нядзелю раніцай да Шаманскага зайшоў Наварка, каб дагаварыцца, як аформіць калгасны хор, які меўся выступаць на раённым фестывалі калгаснай самадзейнасці. Дуброўскі. / у іран. ужыв. — Бабкі, бабкі!.. Цішэй там, фес[ты]валь устроілі. Пташнікаў.

[Фр. festival — урачыстасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афо́рміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.

1. Даць чаму‑н. закончаную знешнюю форму або пэўны выгляд. Аформіць рукапіс. Аформіць насценгазету. □ У нядзелю раніцай да Шаманскага зайшоў Наварка, каб дагаварыцца, як аформіць калгасны хор, які меўся выступаць на раённым фестывалі. Дуброўскі.

2. Надаць чаму‑н. сілу закона, зрабіўшы неабходныя фармальнасці. Аформіць дагавор. Аформіць дакументацыю.

3. Прыняць, залічыць куды‑н. з захаваннем неабходных фармальнасцей. Аформіць на работу, на вучобу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)