ферме́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ферме́нт ферме́нты
Р. ферме́нту ферме́нтаў
Д. ферме́нту ферме́нтам
В. ферме́нт ферме́нты
Т. ферме́нтам ферме́нтамі
М. ферме́нце ферме́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ферме́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Бялковае рэчыва, якое выпрацоўваецца клеткай і паскарае хімічныя рэакцыі ў жывых сістэмах.

|| прым. ферме́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ферме́нт, -ту м., биол., хим. ферме́нт;

сычу́жны ф. — сычу́жный ферме́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ферме́нт хим., биол. ферме́нт, -ту м., мн. ферме́нты, -таў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ферме́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Рэчыва бялковай прыроды, якое сінтэзуецца ў клетках жывых арганізмаў і ў мільёны разоў паскарае хімічныя рэакцыі, уласцівыя жывому арганізму.

•••

Сычужны ферментфермент страўнікавага соку маладых жвачных жывёл, які выклікае згортванне малака; сычужына.

[Ад лац. fermentum — дрожджы, закваска.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сычу́жны сычу́жный;

с. ферме́нт — сычу́жный ферме́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сычу́жына ж. (фермент) сычу́жина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пепсі́н, -у, м. (спец.).

Неабходнае для стрававання арганічнае рэчыва, якое выпрацоўваецца залозамі страўніка, фермент страўнікавага соку.

|| прым. пепсі́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сычу́жына, ‑ы, ж.

Сычужны фермент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сычу́жны, ‑ая, ‑ае.

Які выдзяляецца ў сычугу, маецца ў ім. Сычужны экстракт. // Які вырабляецца з дапамогаю сычуга. Сычужныя сыры.

•••

Сычужны фермент гл. фермент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)