Фе́рма

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Фе́рма
Р. Фе́рмы
Д. Фе́рме
В. Фе́рму
Т. Фе́рмай
Фе́рмаю
М. Фе́рме

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фе́рма², -ы, мн. -ы, ферм і -аў, ж. (спец.).

Збудаванне, канструкцыя са злучаных між сабой металічных ці драўляных брусоў.

Маставая ф.

|| прым. фе́рмавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фе́рма¹, -ы, мн. -ы, ферм і -аў, ж.

1. Жывёлагадоўчая гаспадарка сельскагаспадарчага прадпрыемства.

Лепшая ў раёне малочная ф.

2. Прыватнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, заснаванае на ўласнай або арандаванай зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фе́рма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фе́рма фе́рмы
Р. фе́рмы фе́рм
фе́рмаў
Д. фе́рме фе́рмам
В. фе́рму фе́рмы
Т. фе́рмай
фе́рмаю
фе́рмамі
М. фе́рме фе́рмах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фе́рма I ж., с.-х. фе́рма;

жывёлагадо́ўчая ф. — животново́дческая фе́рма

фе́рма II ж., тех. фе́рма;

~мы мо́ста — фе́рмы моста́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фе́рмаI с.-х. фе́рма, -мы ж.;

птицево́дческая фе́рма птушкагадо́ўчая фе́рма;

моло́чная фе́рма мало́чная фе́рма;

животново́дческая фе́рма жывёлагадо́ўчая фе́рма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фе́рмаII стр. фе́рма, -мы ж.;

стальна́я фе́рма сталёвая фе́рма;

стропи́льная фе́рма кро́квенная фе́рма;

хвостова́я фе́рма ав. хвастава́я фе́рма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фе́рма 1, ‑ы, ж.

1. Гаспадарчае прадпрыемства ў калгасе (саўгасе), якое займаецца той ці іншай галіной жывёлагадоўлі. Малочная ферма. Жывёлагадоўчая ферма. □ Маці Міхасёва, Ганна Навумаўна, працавала на ферме даяркай. Якімовіч. Жывёла наша будзе зімаваць на самай лепшай у раёне ферме. Гілевіч.

2. У капіталістычных краінах — прыватнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, заснаванае на ўласнай або арандаванай зямлі. Хутка туман пачаў рассейвацца, і тады насустрач машынам выплывалі будынкі, фермы бюргераў. Шамякін.

[Фр. ferme.]

фе́рма 2, ‑ы, ж.

Спец. Збудаванне, канструкцыя са злучаных між сабой металічных ці драўляных брусоў. Былі мініраваны абедзве фермы маста і асноўны сярэдні бык. Краўчанка.

[Фр. ferme.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Фе́рмаа́й

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Фе́рмаа́й
Р. Фе́рмаа́я
Д. Фе́рмаа́ю
В. Фе́рмаа́й
Т. Фе́рмаа́ем
М. Фе́рмаа́і

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

МТФ нескл., ж. (мало́чна-тава́рная фе́рма) МТФ (моло́чно-това́рная фе́рма)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)