федэра́цыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
федэра́цыя |
федэра́цыі |
| Р. |
федэра́цыі |
федэра́цый |
| Д. |
федэра́цыі |
федэра́цыям |
| В. |
федэра́цыю |
федэра́цыі |
| Т. |
федэра́цыяй федэра́цыяю |
федэра́цыямі |
| М. |
федэра́цыі |
федэра́цыях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
федэра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Дзяржава, якая складаецца з самастойных дзяржаў або дзяржаўных утварэнняў, што захоўваюць пэўную юрыдычную і палітычную самастойнасць; адпаведная форма дзяржаўнага ўладкавання.
Расійская Ф.
2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацый.
Шахматная ф.
|| прым. федэраты́ўны, -ая, -ае і федэра́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Федэратыўная дзяржава.
Федэратыўная адзінка.
На федэратыўных пачатках.
Федэральны канцлер.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
федэра́цыя ж., в разн. знач. федера́ция;
Расі́йская Ф. — Росси́йская Федера́ция
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
федэра́цыя, ‑і, ж.
1. Дзяржава, якая складаецца з аб’яднаных у адно цэлае асобных самастойных дзяржаў. Канкрэтнай формай гэтага аб’яднання з’явіўся Саюз Савецкіх Рэспублік — новы тып федэрацыі, не падобны на ўсе раней існаваўшыя ў сусветнай гісторыі дзяржавы, федэрацыі суверэнных, раўнапраўных нацый. «Беларусь».
2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацыя. Сусветная федэрацыя дэмакратычнай моладзі. Міжнародная шахматная федэрацыя.
[Ад лац. foederatio — саюз, аб’яднанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
федера́ция полит., в разн. знач. федэра́цыя, -цыі ж.;
Росси́йская Федера́ция Расі́йская Федэра́цыя;
Всеми́рная федера́ция профсою́зов Сусве́тная федэра́цыя прафсаю́заў;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расі́йскі, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да Расіі, расіян, звязаны з імі.
Расійская Федэрацыя.
Р. парламент.
2. Тое, што і рускі (уст.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Росси́я Расі́я, -сі́і ж.;
Росси́йская Федера́ция Расі́йская Федэра́цыя.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сент-Китс и Не́вис (государство) Сент-Кітс і Не́віс;
Федера́ция Сент-Китс и Не́вис Федэра́цыя Сент-Кітс і Не́віс.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Су́вязь ’узаемныя адносіны’, ’блізкасць’, ’зносіны, камунікацыя’ (ТСБМ), ’асацыяцыя’, ’канфедэрацыя’, ’саюз, федэрацыя’ (Ласт.), ’паштовае аддзяленне’ (Жд. 1), сувя́зак ’звязка апрацаванага льну’ (Сцяшк.). Укр. рэдкае су́вʼязь ’сувязь, згода’, рус. дыял. суя́зно ’суладна’, серб.-харв. су́вез ’умова аб сумесным ужыванні цяглавых жывёлін для сельскагаспадарчых работ’. Борысь (Prefiks., 100–101) узнаўляе прасл. дыял. усх. *sǫvęzь і паўдн. *sǫvezь як дэрываты ад *sъvęzati ’звязаць’, але заўважае, што гэта могуць быць незалежныя ўтварэнні, на што ўказвае вакалізм. Гл. таксама Трубачоў, Проспект, 81. Стварэнне слова для перадачы рус. сою́з прыпісваецца Ластоўскаму (Станкевіч, Язык, 617); слова ў далейшым ужыванні набыло сучаснае значэнне, для якога Ластоўскі выкарыстоўваў зьвязь, што этымалагічна адпавядае рус. связь (< *sъvezь). Пра штучны характар слова гл. Пацюпа (там жа, 1160).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)