федэра́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. федэра́цыя федэра́цыі
Р. федэра́цыі федэра́цый
Д. федэра́цыі федэра́цыям
В. федэра́цыю федэра́цыі
Т. федэра́цыяй
федэра́цыяю
федэра́цыямі
М. федэра́цыі федэра́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

федэра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Дзяржава, якая складаецца з самастойных дзяржаў або дзяржаўных утварэнняў, што захоўваюць пэўную юрыдычную і палітычную самастойнасць; адпаведная форма дзяржаўнага ўладкавання.

Расійская Ф.

2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацый.

Шахматная ф.

|| прым. федэраты́ўны, -ая, -ае і федэра́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Федэратыўная дзяржава.

Федэратыўная адзінка.

На федэратыўных пачатках.

Федэральны канцлер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

федэра́цыя ж., в разн. знач. федера́ция;

Расі́йская Ф. — Росси́йская Федера́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

федэра́цыя, ‑і, ж.

1. Дзяржава, якая складаецца з аб’яднаных у адно цэлае асобных самастойных дзяржаў. Канкрэтнай формай гэтага аб’яднання з’явіўся Саюз Савецкіх Рэспублік — новы тып федэрацыі, не падобны на ўсе раней існаваўшыя ў сусветнай гісторыі дзяржавы, федэрацыі суверэнных, раўнапраўных нацый. «Беларусь».

2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацыя. Сусветная федэрацыя дэмакратычнай моладзі. Міжнародная шахматная федэрацыя.

[Ад лац. foederatio — саюз, аб’яднанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

федэра́цыя ж. Föderatin f -, -en, Bund m -(e)s, Bünde;

сусве́тная федэра́цыя прафсаю́заў Wltgewerkschaftsbund m -es (скар. WGB)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

федэрацыя

т. 16, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Федэрацыя 5/396; 9/304; 10/560—561

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

федэра́цыя

(лац. foederatio = саюз, аб’яднанне)

1) саюзная дзяржава, якая складаецца з аб’яднаных у адно цэлае асобных дзяржаў, што валодаюць пэўнай юрыдычнай і палітычнай самастойнасцю;

2) саюз асобных таварыстваў, арганізацый (напр. Міжнародная шахматная ф.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

федэра́цыя

(фр. fédération, ад лац. foederato = саюз, аб’яднанне)

1) форма дзяржаўнага ўладкавання, пры якой некалькі дзяржаўных утварэнняў, якія валодаюць пэўнай юрыдычнай і палітычнай самастойнасцю, утвараюць адну саюзную дзяржаву, а таксама сама дзяржава, арганізаваная на такіх пачатках;

2) саюз свабодных таварыстваў, арганізацый (напр. шахматная ф.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Федэрацыя Нігерыі 5/304

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)