фаршырава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фаршырава́ны фаршырава́ная фаршырава́нае фаршырава́ныя
Р. фаршырава́нага фаршырава́най
фаршырава́нае
фаршырава́нага фаршырава́ных
Д. фаршырава́наму фаршырава́най фаршырава́наму фаршырава́ным
В. фаршырава́ны (неадуш.)
фаршырава́нага (адуш.)
фаршырава́ную фаршырава́нае фаршырава́ныя (неадуш.)
фаршырава́ных (адуш.)
Т. фаршырава́ным фаршырава́най
фаршырава́наю
фаршырава́ным фаршырава́нымі
М. фаршырава́ным фаршырава́най фаршырава́ным фаршырава́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фаршырава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фаршырава́ны фаршырава́ная фаршырава́нае фаршырава́ныя
Р. фаршырава́нага фаршырава́най
фаршырава́нае
фаршырава́нага фаршырава́ных
Д. фаршырава́наму фаршырава́най фаршырава́наму фаршырава́ным
В. фаршырава́ны (неадуш.)
фаршырава́нага (адуш.)
фаршырава́ную фаршырава́нае фаршырава́ныя (неадуш.)
фаршырава́ных (адуш.)
Т. фаршырава́ным фаршырава́най
фаршырава́наю
фаршырава́ным фаршырава́нымі
М. фаршырава́ным фаршырава́най фаршырава́ным фаршырава́ных

Кароткая форма: фаршырава́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фаршырава́ны кул. фарширо́ванный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фаршырава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад фаршыраваць.

2. у знач. прым. Прыгатаваны пры дапамозе фаршыравання. Фаршыраваны карп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарширо́ванный кул. фаршырава́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фаршыро́ваны, см. фаршырава́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́рац, -рцу, мн. -рцы, -рцаў, м.

1. Трапічная расліна сямейства перцавых, а таксама яе плады з горкім пякучым смакам і моцным пахам, якія ўжываюцца як прыправа.

У горы жыць ды з перцам есці (прымаўка). Чорны п.

2. Агародная расліна сямейства паслёнавых з пладамі ў выглядзе струкоў.

Фаршыраваны п.

Даць (задаць) перцу каму (разм.) — вылаяць, пакараць.

|| прым. пе́рцавы, -ая, -ае і пярцо́вы, -ая, -ае.

Перцавы струк.

Сямейства перцавых (наз.). Пярцовая настойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́рац, ‑рцу, м.

1. Трапічная расліна сямейства перцавых, а таксама яе плады ў выглядзе зярнят з горкім смакам і моцным пахам, якія ўжываюцца як прыправа. Чорны перац.

2. Агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама яе плады ў выглядзе струкоў, якія ўжываюцца як ежа і прыправа. Балгарскі перац. Чырвоны перац. □ — Першымі, вядома, прышкандыбаюць Мяцёлкіны, — сказала Антаніна Арцёмаўна, прымерваючыся, дзе б паставіць фаршыраваны перац. Васілёнак.

3. Парашок з высушаных пладоў гэтых раслін, які ўжываецца як прыправа.

4. перан. Разм. Пра задзірлівага, з’едлівага чалавека. «Ах, і стрэмка ты, дзядзько Яўтух! — думаў я, слухаючы ўсё гэта. — Перац!» Бялевіч.

•••

Даць (задаць) перцу гл. даць.

Падсыпаць перцу гл. падсыпаць.

У горы жыць ды з перцам есці гл. жыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)