фантазёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які любіць фантазіраваць.

|| ж. фантазёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. фантазёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фантазё́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фантазё́р фантазё́ры
Р. фантазё́ра фантазё́раў
Д. фантазё́ру фантазё́рам
В. фантазё́ра фантазё́раў
Т. фантазё́рам фантазё́рамі
М. фантазё́ру фантазё́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фантазёр м. фантазёр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фантазёр фантазёр, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фантазёр, ‑а, м.

Той, хто любіць фантазіраваць. [Стасік:] — І прыязджаць буду часамі, ну, там улетку ці вясной.. На сад паглядзець. — Гануся засмяялася.. — Ну і фантазёр. Яшчэ саду і ў паміне няма, а ўжо збіраецца прыязджаць. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

донкіхо́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Фантазёр, які самаадцана змагаецца за адцягненыя ідэалы дабра.

Ці мала яшчэ сустракаецца донкіхотаў.

|| прым. донкіхо́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утапі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Прыхільнік утапічнага сацыялізма.

2. Фантазёр, летуценнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фантазёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да фантазёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утапі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыхільнік утапічнага сацыялізму.

2. Фантазёр, летуценнік.

|| ж. утапі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. утапі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

донкіхо́т, ‑а, М ‑хоце, м.

Наіўны летуценнік, фантазёр, які марна змагаецца за высокія, але неажыццявімыя ідэалы.

[Ад імя Дон Кіхота, героя рамана іспанскага пісьменніка Сервантэса.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)