фанаты́чны, -ая, -ае.

1. гл. фанатызм.

2. Прасякнуты фанатызмам, уласцівы фанатыку.

Фанатычная адданасць справе.

|| наз. фанаты́чнасць, -і, ж.

Ф. перакананняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фанаты́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фанаты́чны фанаты́чная фанаты́чнае фанаты́чныя
Р. фанаты́чнага фанаты́чнай
фанаты́чнае
фанаты́чнага фанаты́чных
Д. фанаты́чнаму фанаты́чнай фанаты́чнаму фанаты́чным
В. фанаты́чны (неадуш.)
фанаты́чнага (адуш.)
фанаты́чную фанаты́чнае фанаты́чныя (неадуш.)
фанаты́чных (адуш.)
Т. фанаты́чным фанаты́чнай
фанаты́чнаю
фанаты́чным фанаты́чнымі
М. фанаты́чным фанаты́чнай фанаты́чным фанаты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фанаты́чны

1. фанати́ческий, фанати́чный; изуве́рский;

2. (страстно преданный) фанати́ческий, фанати́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фанаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы фанатыку, прасякнуты фанатызмам. Алік зразумеў, што мастацтва, музыка, спорт — гэта не яго стыхія, бо там трэба фанатычная бязлітаснасць да сябе. Быкаў. Сягоння.. нас не можа не здзіўляць гэткая высокая і шматгранная таленавітасць Уладзіслава Галубка, гэткая фанатычная адданасць яго мастацтву тэатра, мастацтву глыбока народнаму. «Маладосць». // Які дзейнічае, думае, як фанатык. Па аскетычнай сухасці, што ішла ад .. вачэй [жанчыны], і па паводзінах я адразу разгадаў у ёй фанатычную каталічку. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанаты́зм, -у, м.

Склад думак і паводзіны фанатыка.

|| прым. фанаты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фанати́ческий фанаты́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фанати́чный фанаты́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фанаты́чна нареч. фанати́чески, фанати́чно; см. фанаты́чны2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фанаты́чнасць ж.

1. фанати́чность; изуве́рство ср.;

2. фанати́чность; см. фанаты́чны2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изуве́рский

1. фанаты́чны;

2. перен. недавя́рскі; (жестокий) лю́ты; бязлі́тасны; (чудовищный) пачва́рны; (варварский) ва́рварскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)