фамі́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
фамі́льны |
фамі́льная |
фамі́льнае |
фамі́льныя |
| Р. |
фамі́льнага |
фамі́льнай фамі́льнае |
фамі́льнага |
фамі́льных |
| Д. |
фамі́льнаму |
фамі́льнай |
фамі́льнаму |
фамі́льным |
| В. |
фамі́льны (неадуш.) фамі́льнага (адуш.) |
фамі́льную |
фамі́льнае |
фамі́льныя (неадуш.) фамі́льных (адуш.) |
| Т. |
фамі́льным |
фамі́льнай фамі́льнаю |
фамі́льным |
фамі́льнымі |
| М. |
фамі́льным |
фамі́льнай |
фамі́льным |
фамі́льных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
фамі́льны в разн. знач. фами́льный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фамі́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фаміліі (у 1 знач.). Фамільны герб. □ Стаялі пышныя мармуровыя фамільныя скляпы. С. Александровіч. Размяшчаўся фамільны дом Міцкевічаў сярод шчыльнай гарадской забудовы. «Помнікі».
2. Які пераходзіць з роду ў род. [Гальвас:] Я не маю з чаго і дня пражыць. Праўда, ёсць фамільнае золата, але яго.. мала. Чорны. // Які належыць фаміліі (у 1 знач.), характэрны для яе. Фамільныя партрэты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фамі́лія, -і, мн. -і, -лій, ж.
1. Род, шэраг пакаленняў, якія маюць аднаго продка.
Радавітая ф.
2. Сям’я, члены сям’і (уст.).
|| прым. фамі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Ф. дом Міцкевічаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фами́льный в разн. знач. фамі́льны;
фами́льная усыпа́льница фамі́льны склеп;
фами́льное схо́дство фамі́льнае падабе́нства.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)